8 траўня 2024, Серада, 10:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выйшаў на волю настаўнік са Смаргоні, які паказаў фільм пра Лукашэнку на ўроку

10
Выйшаў на волю настаўнік са Смаргоні, які паказаў фільм пра Лукашэнку на ўроку
АНДРЭЙ ПЯТРОЎСКІ

Настаўніка здаў смаргонскі «Паўлік Марозаў».

Андрэй Пятроўскі, былы настаўнік гісторыі і грамадазнаўства смаргонскай гімназіі, выйшаў сёння на волю, паведамляе праваабарончы цэнтр a target="_blank" href=https://t.me/viasna96/16936>«Вясна».

У жніўні 2021 года Пятроўскага асудзілі на паўтара года пазбаўлення волі паводле артыкула аб паклёпе на Лукашэнку.

У сакавіку 2021 года Пятроўскі паказаў адзінаццацікласнікам ролік з тэлеграм-канала, прызнанага экстрэмісцкім. Адзін з навучэнцаў, якога «абурыў учынак настаўніка», расказаў пра гэта бацькам, тыя паведамілі кіраўніцтву гімназіі. Іншыя вучні пацвердзілі факт паказу фільма. Паводле версіі абвінавачання, ён утрымліваў загадзя лжывую інфармацыю, якая абражала Лукашэнку. Пятроўскі не прызнаў віну ў судзе.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках