4 траўня 2024, Субота, 7:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Багацеі, якія ўцякаюць з Расеі, зладзілі распродаж палацаў на Рублёўцы

15
Багацеі, якія ўцякаюць з Расеі, зладзілі распродаж палацаў на Рублёўцы

За год з Расеі маглі з'ехаць блізу мільён чалавек.

Хваля эміграцыі, якая накрыла Расею пасля пачатку вайны ва Украіне і масавай мабілізацыі, дакацілася да рынку прэміяльнай нерухомасці пад Масквой, паведамляе The The Moscow Times.

Следам за маскоўцамі, якія выставілі на рэалізацыю рэкордную колькасць кватэр, распродаж пачаўся на Рублёва-Успенскай і Наварыжскай шашы, дзе ўласнікі шукаюць пакупнікоў на дзясяткі элітных камяніц.

Агульны аб'ём прапановы элітнай нерухомасці ў Маскоўскай вобласці за год вырас на 14%, да 2,29 тысячы лотаў, з якіх 80% – гэта дамы, ад якіх спрабуюць пазбавіцца ўладальнікі (другасны сэгмэнт), падлічылі аналітыкі кансультацыйнай кампаніі NF Group.

За год колькасць выстаўленых на продаж падмаскоўных дамоў у дарагім сэгмэнце павялічылася на 10%, да 1,85 тысячы аб'ектаў, з якіх 42% размешчаныя на Наварыжскай шашы, а яшчэ 35% – на Рублёўцы.

Сярэдняя цана прадаваных падмаскоўных дамоў за год знізілася на 8%, да 317 млн рублёў, але на Рублёва-Успенскай шашы камяніцы, наадварот, падаражэлі – на 5%, да 418 млн рублёў за аб'ект.

Цэны выраслі праз "вымыванне больш таннай прапановы", пішуць эксперты NF Group. Пры гэтым адрозна ад практыкі папярэдніх гадоў усё менш уладальнікаў прывязваюць цану сваіх дамоў да замежных валют: пасля "амэрыканскіх горак" на маскоўскай біржы з ваганнямі курсу даляра ад 50 да 120 рублёў, толькі 30% прапаноў ад уласнікаў экспанаваліся ў далярах або еўрах супраць 50% годам раней.

Нягледзячы на павелічэнне колькасці выстаўленых на продаж дамоў, колькасць угод на другасным элітным рынку скарацілася на 4%. А асноўная іх частка адбылася ў другім паўгоддзі. Тады ж Расея зазнала найбуйнейшую з пачатку 1990-х эміграцыйную хвалю, якая забрала з краіны сотні тысяч грамадзян, перш за ўсё адукаваных і забяспечаных.

Увогуле за год з Расеі маглі з'ехаць блізу мільён чалавек, ацэньвалі даўней аналітыкі Альфа-банка. Разам з сабой эмігранты забралі амаль 40 млрд даляраў - такая сума, паводле звестак ЦБ РФ, была выведзеная за студзень-лістапад з расейскіх рахункаў у замежныя банкі.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках