19 траўня 2024, Нядзеля, 17:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джонсан: Поўнае вызваленне Украіны можа адбыцца ўжо сёлета

1
Джонсан: Поўнае вызваленне Украіны можа адбыцца ўжо сёлета
БОРЫС ДЖОНСАН

Дапамога Кіеву мае ісці без затрымак.

Былы прэм'ер-міністр Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан выказаў цвёрдае перакананне, што вайна ва Украіне з поўным вызваленнем яе тэрыторый можа закончыцца ў 2023 годзе, і гэта найлепшы варыянт не толькі для Украіны і Захаду, але таксама для Расеі.

Аб гэтым ён сказаў у аўторак падчас сустрэчы з журналістамі ва Украінскім доме ў Вашынгтоне, перадае «Укрінфарм».

"Мы маем зрабіць так, каб нашы ўкраінскія сябры атрымалі тое, што ім трэба, каб як мага хутчэй выгнаць расейцаў з усёй тэрыторыі Украіны", – адзначыў Джонсан, дадаўшы, што дапамога мае ісці без затрымак.

Ён выказаў перакананне, што вызваленне ўкраінскіх тэрыторый "можа адбыцца ў гэтым 2023 годзе", і гэта найлепшы варыянт не толькі для Украіны.

"Я думаю, што гэта лепш для Захаду, але таксама і для Расеі", - адзначыў экс-прэм'ер.

Ён падкрэсліў, што з «катастрофай», якую зладзіў Пуцін, трэба скончыць як мага хутчэй.

«Тое, што робяць украінцы - і я бачыў гэта на свае вочы некалькі разоў - гэта барацьба ад імя ўсіх (нас), яны змагаюцца за свабоду ва ўсім свеце, яны ваююць за людзей у Грузіі ды Малдове, у краінах Балтыі ды Польшчы - усюды, дзе існуе рызыка расейскага рэваншызму або жаданне пабудаваць старую савецкую імперыю», - падкрэсліў Джонсан.

Таму, сказаў далей экс-кіраўнік брытанскага ўрада, ён застаецца заўзятым прыхільнікам Украіны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках