19 траўня 2024, Нядзеля, 18:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Літвы заклікаў краіны ЕЗ выслаць амбасадара Расеі

8
Кіраўнік МЗС Літвы заклікаў краіны ЕЗ выслаць амбасадара Расеі
ГАБРЫЭЛЮС ЛАНДСБЭРГІС

Паводле ягоных слоў, краінам ЕЗ няма сэнсу мець паслоў РФ.

Дзяржавам-сябрам Еўрапейскага звязу няма сэнсу мець паслоў Расеі ў сваіх краінах.

Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбэргіс, паведамляе Verslo Zinios.

«У многіх выпадках няма асаблівага сэнсу мець амбасадара, расейскага амбасадара, у кожнай еўрапейскай сталіцы. Таму што, як мы бачым, гэта ўжо не дыпламатычная ўстанова, а прапагандысцкая, якая хавае ваенныя злачынствы і ўвогуле прасоўвае генацыдны парадак дня», - заявіў ён.

Міністр зазначыў, што не так даўно Літва была адзінай краінай, у якой не было расейскага пасла.

«Цяпер мы ў Балтыйскай групе», - сказаў Ландсбэргіс.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках