9 снежня 2023, Субота, 11:47
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі Сайлент Хіл: Відэа з аграгарадка шакавала сеціва

66
Беларускі Сайлент Хіл: Відэа з аграгарадка шакавала сеціва

Некаторыя падумалі, што гэта Чарнобыльская зона.

Сяргеевічы – аграгарадок у Пухавіцкім раёне Менскай вобласці. Знаходзіцца за 58 кіламетраў ад Менска. Відэа ў цікток адтуль сабрала больш за 120 тысячаў праглядаў і блізу 800 каментароў. Карыстальнікі назвалі гэтае месца беларускім Сайлент Хілам.

На апублікаваным у ціктоку відэа – беларускі аграгарадок, то-бок не закінутая вёска. Менавіта за аграгарадкамі бачыць будучыню Аляксандр Лукашэнка, пра што ён нядаўна гаварыў. Закінутыя дамы, паваленыя платы, забітыя вокны, шэрасць і бязлюднасць – такім убачыў Сяргеевічы аўтар відэа.

@aleksfurs77

♬ Spooky, quiet, scary atmosphere piano songs - Skittlegirl Sound

Многія з чытачоў сталі абвінавачваць саміх жыхароў у такім стане.

«Можна каля дома навесці парадак. Месца для гароду ёсць, каб сваё было. Самі давялі, працаваць не хочуць».

«А калі пакасіць, парадак навесці ў двары, дзе жывеш, цюль чысты павесіць, і ўжо выгляд зменіцца, клумбы нідзе няма. Гэта залежыць ад жыхароў, – пісалі такое адны.

Другія тлумачылі, што справа ў палітыцы ўладаў, якія давялі беларусаў да такога занядбанага стану.

Дакладна. І хату пафарбаваць, і ў пад'ездзе рамонт зрабіць. На дарозе ямы зарабіць. Самім стварыць прадпрыемствы для працоўных месцаў. Заробак самім сабе плаціць».

«Які парадак? У пад'ездзе ўсе вокны забітыя, людзі ўсе ўцяклі, няма працы. Пра які парадак гаварыць, калі няма чаго ёсць?»

«У кожным раёне такіх мора дамоў, яшчэ гадоў 10–15 – і ў калгасах працаваць няма каму будзе».

«Вы думаеце, справа ў фасадзе? А можа, у наяўнасці стабільнага і сталага годнага заробку?»

«У маім горадзе двухпавярхоўкі, у цэнтры горада, без водаправода і каналізацыі да гэтага часу стаяць».

«А з экрана нам гавораць, што мы ў шакаладзе…»

«У Віцебскай вобласці таксама».

«Так ва ўсіх абласцях».

«Хутка студэнты пад'едуць паводле размеркавання».

«Адразу падумала, гэта Чарнобыльская зона».

«Вось так выглядае стабільнасць».

«Чаму так страшна?»

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках