27 лiпеня 2024, Субота, 2:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуціна выцясняюць з Каўказа

10
Пуціна выцясняюць з Каўказа

Расея заканамерна страціць і Арменію, і Азербайджан.

Канфлікты на постсавецкай тэрыторыі – гэта канфлікты, якія Масква, з яе пункту гледжання, вельмі эфектыўна і разумна планавала і рэалізоўвала. Гэтую тактыку Расея адпрацавала ўжо даўно, пачынаючы ад Прыднястроўя і па ўсіх гарачых пунктах на тэрыторыі былой савецкай імперыі. Усюды адбываецца адно і тое ж: Масква стварае праблему, потым прыходзіць туды сваімі войскамі, кажа, што яна міратворац і будзе спрыяць таму, каб усе памірыліся. Насамрэч Расея мае адну-адзіную мэту – зрабіць так, каб кіраваць сітуацыяй у рэгіёне, гуляючы на супярэчнасцях двух бакоў.

Гісторыя карабахскай праблемы адзін у адзін кладзецца ў гэтую схему. Мэта Расеі заўсёды заключалася ў тым, каб трымаць Арменію і Азербайджан на прывязі, на кароткай вяроўцы, а крокамі то ў адзін, то ў другі бок яна старалася захоўваць кантроль над сітуацыяй.

У пэўны момант (а ён адбыўся не ўчора і не пазаўчора) Арменія і Азербайджан зразумелі, што Масква проста гуляе з імі ў сваіх уласных інтарэсах. І кожная з гэтых краін пачала працаваць так, як лічыла патрэбным.

Нядаўняя эскалацыя гаворыць аб тым, што Азербайджан, за якім стаіць Турцыя, наважыў, што трэба нарэшце ставіць кропку ў гэтым пытанні. Бо калі зыходзіць з міжнароднага права, усё зразумела: Карабах – гэта тэрыторыя Азербайджанскай Рэспублікі, і ён быў захоплены Арменіяй.

Іншае пытанне, што трэба думаць аб уліку інтарэсаў нацыянальных меншасцей на тэрыторыі кожнай краіны. Але гэта зусім не значыць, што можна рабіць тое, што зрабіла Арменія.

Таму аб'ектыўна ўсё павінна вярнуцца да сваіх вытокаў – да таго, што Карабах зʼяўляецца тэрыторыяй Азербайджана, на якой пражываюць армяне, правы якіх павінны быць урэгуляваны ў адпаведнасці са шматлікімі міжнароднымі канвенцыямі.

Цяпер Расея страціць і Арменію, і Азербайджан. Гэта заканамерны вынік таго, што адбывалася на працягу 30 гадоў, нарэшце гэтаму прыйшоў канец. Гэта значыць палітыка «падзяляй і пануй» мае не толькі пачатак, але і канец. І зараз мы назіраем яе завяршэнне.

У маскоўскіх пабліках істэрыка – там крычаць, што яны былі сляпымі ў сваіх ацэнках і не ўбачылі, што Арменія ўжо даўно зʼяўляецца празаходняй краінай, што яна Расеі не хаўруснік, як і Азербайджан, які падтрымліваецца Турцыяй. І Турцыя не зʼяўляецца хаўруснікам РФ. Адным словам, выццё на балотах – у Расеі разумеюць, што з каўказскай зямлі іх выкінуць, і зробяць гэта цалкам справядліва.

Такім чынам, усё, што мы назіраем сёння, з'яўляецца пачаткам выцяснення Расеі з Каўказу. А пасля пэўных падзеяў з Кадыравым, бандытам, які адначасова зʼяўляецца кіраўніком Чачэніі, адбудуцца сурʼёзныя змены ў тым рэгіёне. Таму расейцам варта пакаваць валізы і думаць аб тым, каб як мага хутчэй зʼехаць з Каўказа, пакуль гэта рэальна зрабіць.

Уладзімір Агрызка, «ГЛАВЕД»

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках