Ізраіль паказаў наступствы атакі ХАМАС на адзін з населеных пунктаў, дзе загінулі амаль 40 немаўлят
- 10.10.2023, 19:03
- 23,362
Некаторыя былі без галавы.
Жаўнеры Ізраіля працягваюць знаходзіць целы ахвяр нападаў баевікоў ХАМАСа. Дарэчы, каля сектара Газа былі знойдзены целы блізу 40 немаўлят, некаторыя былі без галавы.
Пра гэта гаворыцца ў сюжэце тэлеканала i24news, журналісты якога пабывалі на месцы інцыдэнту.
Войска абароны Ізраілю дазволіла замежным журналістам прыехаць у Кфар-Аза, якая знаходзіцца недалёка ад сектара Газа.
«Гэта не вайна, гэта не поле бітвы, гэта разня. Вы бачыце немаўлят, іх маці і бацькоў, у іх спальнях і ў іх абароненых пакоях, і як іх забівалі тэрарысты - гэта не вайна», - пракаментаваў сітуацыю генерал-маёр ЦАХАЛа Ітай Веруў.
'It's not a war, it's not a battle. It's a massacre'
— i24NEWS English (@i24NEWS_EN) October 10, 2023
Journalists are let into Kfar Aza for the first time, four days after the community came under the shock attack by Hamas terrorists
IDF Major General Itai Veruv describes the scene of brutal violence, where whole families… pic.twitter.com/HJzoMKj2Ta
Журналісты таксама зафіксавалі, як жаўнеры Ізраіля выносілі целы ахвяр нападаў ХАМАСа, у тым ліку амаль 40 немаўлят. Таксама ўдакладняецца, што некаторым з іх баевікі ХАМАС адсеклі галовы.
Гэта ўпершыню, калі ізраільскае войска прапусціла прадстаўнікоў СМІ ў адну з грамадаў, якія падпалі пад атаку.
Дагэтуль дакладных лічбаў аб тым, колькі чалавек было забіта, пакуль няма, бо целы ўсё яшчэ збіраюць і вывозяць з дамоў.