13 жнiўня 2026, Чацвер, 10:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: У Ізраілі пры нападзе баевікоў ХАМАС загінуў нараджэнец Магілёва

СМІ: У Ізраілі пры нападзе баевікоў ХАМАС загінуў нараджэнец Магілёва

Ён працаваў на музычным фестывалі, які атакавалі тэрарысты.

Удава загінулага пры нападзе баевікоў ХАМАС паліцыянта расказала ВЧК-ОГПУ падрабязнасці трагедыі.

Нараджэнка Растова Юлія і нараджэнец беларускага Магілёва Віталь у Ізраілі даўно. Галава сямейства (бацьку страцілі 18-гадовая дачка і 8-гадовы сын) з юных гадоў пераехаў на зямлю абяцаную. Ён служыў у войску танкістам і медыкам, удзельнічаў у ваенным канфлікце Ізраіля з Ліванам. Пасля Віталь пайшоў у паліцыю, адвучыўся на крыміналіста і нават атрымаў поспех: незадоўга да трагедыі ён быў павышаны ў званні і атрымаў магчымасць перайсці на кіроўную пасаду. Нягледзячы на поспехі (калегі пра Віталя адгукаюцца так, што той на месцы здарэння амаль беспамылкова праз становішча і сляды агучваў карціну злачынства; напрыклад, напярэдадні, дзякуючы тым доказам, што выявіў крыміналіст, было раскрытае буйное рабаванне), паліцыянт падзарабляў. Першапачаткова, ехаць на музычную вечарынку Віталь не планаваў, у яго былі планы ахоўваць імпрэзу ў мінулы чацвер у Тэль-Авіве, але ў апошні момант усё сарвалася. Тады паліцыянт і адгукнуўся папрацаваць (паводле закону гэта дазваляецца) у арганізацыі бяспекі на сумна вядомым рэйве.

Віталь быў на сувязі з жонкай ад самага пачатку атакі (у раёне 06.30) і прыкладна да 8-й гадзіны раніцы. Ён даслаў відэа з працай сірэны і расказаў пра абстрэлы. Потым сувязь стала перарывістай, апошняе, што ён адказаў на пытанні жонкі – гэта «потым» і «не цяпер». Пасля гэтага крыміналіст знік з сувязі. Жанчына забіла трывогу, але калегі распісаліся ва ўласным бяссіллі: Юліі казалі, што ў раёне мяжы з Газай вельмі шмат тэрарыстаў і прабрацца туды немагчыма. Бліжэй да 17.00 няшчаснай паведамілі, што яе мужа забілі. Паводле словаў супрацоўнікаў, увесь раён быў ачэплены і паліцыю туды не дапускаюць. На месцы здарэння былі знойдзеныя 37 целаў ахоўнікаў, усе былі мёртвыя. Яшчэ некалькі чалавек са службы бяспекі ўважаюцца за зніклых без вестак. Ніхто з аховы пакуль выбрацца жывым не здолеў. Віталь быў застрэлены з АКМ, у яго прастрэленыя грудзі – стрэлы былі накіраваныя ў зорку Давіда на грудзях. А апошні стрэл, мяркуючы з усяго, быў кантрольным – у твар. Удаве былі перададзеныя: пагнутая зорка, нашыўка з імем і заручальны пярсцёнак. Паводле папярэдніх звестак, у раёне, дзе праходзіў рэйв, было блізу паўтары тысячы баевікоў. Віталя пахавалі ў закрытай труне на вайсковых могілках у Іерусаліме.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках