23 чэрвеня 2024, Нядзеля, 0:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У РФ «вагнеравец» па-зверску збіў жонку і ейную дачку: дзяўчынка загінула

21
У РФ «вагнеравец» па-зверску збіў жонку і ейную дачку: дзяўчынка загінула
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Баевіка затрымалі.

У Ліпецку (РФ) найміт ЧВК "Вагнер" збіў сваю жонку і ейную чатырохгадовую дачку. Дзяўчынка загінула.

Як паведамляе расейскі тэлеграм-канал «База», 31-гадовы Уладзімір служыць паводле кантракту ў ПВК "Вагнер". У канцы жніўня ён прыехаў у адпачынак і з таго часу быў дома.

1 кастрычніка "вагнеравец" пасварыўся са сваёй жонкай, 35-гадовай Таццянай і моцна збіў яе.

“Але гэтым Уладзімір не абмежаваўся, яму пад руку патрапіла маленькая дачка Таццяны ад першага шлюбу, чатырохгадовая Алена (імя змененае). Паводле папярэдніх звестак, мужчына некалькі разоў ударыў яе па галаве, пасля чаго дзяўчынка загінула”, - піша канал.

Цяпер баевіка затрымалі. Іншых дэталяў інцыдэнту не паведамляюць.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках