1 сакавiка 2024, Пятніца, 0:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Мусіенка: Пуцін і Сі Цзіньпін страцілі да Лукашэнкі цікавасць

30
Аляксандр Мусіенка: Пуцін і Сі Цзіньпін страцілі да Лукашэнкі цікавасць

Беларускі правадыр перастаў быць карысным.

Лукашэнку за кароткі час адмовілі ў сустрэчах кіраўнік Крамля Пуцін і кітайскі кіраўнік Сі Цзіньпін. Расейскі дыктатар надумаў не сустракацца з беларускім калегам на саміце СНД у Кыргызстане, а кіраўнік Кітая не паклікаў Лукашэнку на саміт «Адзін пояс - адзін шлях».

Чым беларускі дыктатар не дагадзіў сваім патронам? Пра гэта сайт Charter97.org пагаварыў з ваенным і палітычным экспэртам, кіраўніком украінскага Цэнтра вайсковых прававых даследаванняў Аляксандрам Мусіенкам:

- Думаю, што знікла цікавасць. Калі мы гаворым пра Сі Цзіньпін, то тут Лукашэнка ўсяляк спрабаваў пятляць, манеўраваць, прагінацца, звяртаць на сябе ўвагу. Чаго варта толькі тое, якія спадзяванні ён ускладаў на візіт непасрэдна ў Кітай, які праходзіў некалькі месяцаў таму. Але ўсё ж Лукашэнку патлумачылі і далі зразумець, што Кітай не будзе ўспрымаць ўсе стасункі з Беларуссю ў адрыве ад стасункаў з РФ.

Беларускі дыктатар жа хацеў згуляць праз галаву Пуціна. Ён паспрабаваў такі манеўр, каб прадэманстраваць, што нібыта ён вельмі патрэбны, сур'ёзны гулец, што з ім размаўляюць. Стаўка была на тое, што праз Беларусь будуць ісці нейкія тэхналогіі з Кітаю ў РФ, але з’явілася Паўночная Карэя, якая можа выконваць гэтыя функцыі.

Прычым лагістыка бліжэйшая і лягчэйшая, чым прыдумляць нейкія схемы праз Беларусь. Таму Сі дэманструе Лукашэнку, што на сённяшні дзень у яго паслугах Кітай не мае патрэбы.

Што да Пуціна, то тут яны з Лукашэнкам праваліліся са стратэгіяй выкарыстання «вагнераўцаў» для гібрыднай атакі на Польшчу. У тым ліку - таму што мы яе абмяркоўвалі публічна, яна была раскрытая.

Плюс праваліўся план з пункту гледжання таго, што можна будзе зараз напалохаць увесь Захад размяшчэннем ядзернай зброі ў Беларусі. Увогуле, пакуль няма нейкіх новых планаў, таму няма чаго ім зараз і абмяркоўваць.

Аб уварванні беларускіх войскаў ва Украіну зараз гаворкі таксама не ідзе. Гэтаму ёсць некалькі прычын. Па-першае, Украіна дастаткова сур'ёзна ўмацавала мяжу і працягвае ўмацоўваць. Па-другое, думаю, што няма гатоўнасці і матывацыі грамадзянам Беларусі і беларускага войска непасрэдна ваяваць.

Чым зараз Лукашэнка стратэгічна можа спатрэбіцца Крамлю на гэтым этапе? Пакуль што не бачу ніякіх варыянтаў.

- Лукашэнка апошнім часам спрабуе навязаць кантакты з афрыканскімі краінамі - Зімбабвэ, Экватарыяльная Гвінея, але пакуль ніякіх поспехаў на гэтым фронце не відаць. Навошта яму Афрыка?

- Гэта тыя ж памылкі, якія паўтарае Расея і якія рабіў СССР у надзеі на тое, што ім гэта дапаможа. Яны проста адкрываюць савецкія падручнікі ў міжнародных дачыненнях і спрабуюць рабіць тое ж самае - падлабуньвацца з так званым «глабальным Поўднем».

Гэта робіцца для таго, каб паказаць што, па-першае, яны нібыта знаходзяцца не ў поўнай ізаляцыі, па-другое, што нібыта ёсць актыўная міжнародная дзейнасць, а, па-трэцяе, маўляў, Захад – не адзіны, у свеце ёсць дастаткова шмат іншых сур'ёзных гульцоў.

Тым не менш, калі Кітай і Індыя яшчэ сур'ёзныя гульцы, то Зімбабвэ (няхай там на мяне не крыўдзяцца) - не.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках