24 лютага 2024, Субота, 21:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Politico: Прарасейскага пераможцу выбараў у Славаччыне могуць выгнаць з Еўрапарламента

12
Politico: Прарасейскага пераможцу выбараў у Славаччыне могуць выгнаць з Еўрапарламента

Партыя Робэрта Фіцо апынулася пад падвойным ціскам.

sharing buttontelegram sharing buttonskype sharing buttonsharethis sharing button

Пераможцу парламенцкіх выбараў у Славаччыне партыю Smer могуць выключыць з агульнаеўрапейскай "Партыі еўрапейскіх сацыялістаў" (PES) дзеля прарасейскай пазіцыі яе лідэра Робэрта Фіцо. Як піша Politico, цяпер PES знаходзіцца пад ростам ціску – як унутранага, так і вонкавага.

Лідэр «Еўрапейскай народнай партыі» (іншай партыі Еўрапарламента) Манфрэд Вэбэр у аўторак на прэсавай канферэнцыі параўнаў Робэрта Фіцо з вугорскім прэм'ерам Віктарам Орбанам, які таксама вылучаецца шчырай сімпатыяй да Масквы.

«Кожны раз, калі мы слухаем Фіцо, гэта гучыць як Орбан. Тое, што я прашу, гэта працэс тлумачэння з боку сацыялістаў (PES – рэдакцыя), што яны цяпер робяць са сваім сямейнікам?» — сказаў Вэбэр.

Характэрна, што прэзідэнт PES Стэфан Ляўфэн яшчэ перад выбарамі сам пагражаў Фіцо выключэннем Smer з шэрагаў агульнаеўрапейскай партыі. І здаецца, што пазіцыя еўрасацыялістаў не змянілася: у панядзелак Фіцо паскардзіўся ў сваім Фэйсбуку, што замест віншаванняў з перамогай на хатніх выбарах ён атрымаў ад PES толькі "шантаж".

Уплывовы дэпутат Еўрапарламенту ад PES Пэдра Маркес адзначыў, што варта спачатку паглядзець, ці пачне Smer укараняць на практыцы тыя лозунгі, якія яна абвяшчала ў перадвыбарнай гонцы. І гаворка не толькі аб спыненні дапамогі Украіне, але і аб іншых рэчах, якія здаюцца непрымальнымі еўрапейцам — у тым ліку гаворка ідзе аб пэўнай гамафобнай рыторыцы пераможцаў парламенцкіх выбараў у Славаччыне.

Характэрна, што ў лісце да Еўрапарламенту, з якім пазнаёміліся журналісты Politico, прадстаўнікі Smer фактычна адкараскаліся ад слоў свайго лідэра Робэрта Фіцо.

“Мы ніколі не абаранялі расейскую агрэсіўную вайну супраць Украіны. Мы будзем працягваць гуманітарную і фінансавую падтрымку Украіне», — гаворыцца ў лісце, аўтары якога просяць еўрадэпутатаў дачакацца, пакуль Smer сфармуе новы ўрад Славаччыны.

Перамога партыі Smer на выбарах у Славаччыне

У мінулую нядзелю ў Славаччыне адбыліся парламенцкія выбары, перамогу ў якіх атрымала партыя Smer. Яе лідэр даўней ужо займаў пасаду прэм'ер-міністра, але са скандалам страціў яго. Падчас перадвыбарнай кампаніі Фіцо неаднаразова абяцаў спыніць усякую падтрымку Украіны і публічна распаўсюджваў расейскую антыўкраінскую прапаганду.

"Вайна ва Украіне пачалася не год таму, яна пачалася ў 2014 годзе, калі ўкраінскія нацысты і фашысты пачалі забіваць расейскіх грамадзян на Данбасе і ў Луганску", — сказаў Фіцо на адным з перадвыбарных мітынгаў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках