27 лiпеня 2024, Субота, 2:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беспілотнікі масава атакавалі Белгарадскую, Бранскую і Курскую вобласці РФ

16
Беспілотнікі масава атакавалі Белгарадскую, Бранскую і Курскую вобласці РФ
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Расейцы шакаваныя беспрэцэдэнтным ударам.

Уночы 4 кастрычніка рэгіёны Расеі, якія мяжуюць з Украінай, зазналі масавю атаку беспілотнікаў, паведамляе The Moscow Times са спасылкай на Мінабароны РФ.

Паводле звестак ваеннага ведамства РФ, у Белгарадскай, Бранскай і Курскай абласцях сіламі супрацьпаветранай абароны нібыта "быў перахоплены і знішчаны" 31 беспілотнік самалётнага тыпу.

Тым не менш мясцовыя жыхары паведамляюць аб вялікай колькасці выбухаў на расейскай тэрыторыі. Як адзначаюць украінскія СМІ, расейцы з памежных абласцей шакаваныя беспрэцэдэнтным ударам.

Больш за ўсё дронаў прыляцела ў Белгарадскую вобласць. Як паведаміў губернатар рэгіёну Вячаслаў Гладкоў, усяго было збіта «блізу 19 аб'ектаў».

«Разбурэнні ад падзення абломкаў зараз удакладняюцца. Пакуль бачым, што пашкоджаны адміністрацыйны будынак у горадзе Белгарадзе і ў сяле Шышына ў адным з дамоў выбітыя вокны, пашкоджаныя 3 аўтамабілі», - напісаў Гладкоў на сваёй старонцы ва «ВКонтакте».

Губернатар Бранскай вобласці Аляксандр Багамаз паведаміў пра адзін «збіты беспілотнік». «Сіламі СПА Міністэрства абароны РФ над Бранскім раёнам знішчаны беспілотны лятальны апарат самалётнага тыпу», - напісаў Багамаз у сваім тэлеграм-канале.

Таксама ён распавёў аб абстрэле чатырох раёнаў вобласці - Сеўскага, Пагарскага, Клімаўскага і Трубчэўскага - касетнымі боепрыпасамі.

Кіраўнік Курскай вобласці Раман Старавойт сітуацыю пасля прылёту дронаў не каментаваў.

З пачатку вайны ва Украіне расейскія рэгіёны рэгулярна зазнаюць атакі беспілотнікаў, але часцей пад удары трапляюць Белгарадская і Бранская вобласці.

Узброеныя сілы Украіны ажыццявілі самы масавы напад беспілотнікамі 25 жніўня. Тады 42 робаты прыляцелі ў акупаваны Крым. Аднак, як сцвярджала Мінабароны РФ, усе яны былі збітыя СПА і задушаныя сістэмамі радыёэлектроннай барацьбы.

Уночы з 20 на 21 верасня Украіна атакавала Курскую, Белгарадскую і Арлоўскую вобласці, а таксама Крым 19 беспілотнікамі. 25 верасня дроны былі збітыя над Курскай, Бранскай, Тульскай і Белгародскай абласцямі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках