22 лютага 2024, Чацвер, 10:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Стаяць у чарзе па 20-30 гадзін? Пасля гэтага нічога не хочацца»

7
«Стаяць у чарзе па 20-30 гадзін? Пасля гэтага нічога не хочацца»

Літоўцы расказалі, чаму перасталі ездзіць у Беларусь.

Супрацоўнікі мытні на КПП «Лаварышкі» (з беларускага боку — КПП "Катлоўка") расказалі, чаму літоўцы сталі ў разы радзей ездзіць па прадукты ў Беларусь, а таксама па што на шопінг катаюцца ў Вільню беларусы.

Як распавялі супрацоўнікі мытні літоўскаму выданню LRT.lt, літоўцы сёння ездзяць у Беларусь з розных прычын – на закупы, па медыцынскія паслугі, наведаць магілы сваякоў. Аднак, пасля закрыцця дзвюх КПП на мяжы ў жніўні і размеркавання плыняў на астатнія чатыры КПП колькасць ахвочых з'ездзіць на шопінг у суседнюю Беларусь прыкметна скарацілася — справіцца за адзін дзень праз чэргаў зараз атрымліваецца далёка не заўсёды.

Так, жыхар адной з памежных літоўскіх вёсак расказаў, што раней з задавальненнем закупляўся прадуктамі ў Беларусі. Паводле ягоных слоў, там прадукцыя (цыгарэты, гарэлка, крупы) «якасная і вельмі танная».

«Але стаяць у чарзе па 20-30 гадзін? Пасля гэтага нічога не хочацца», - адзначыў мужчына, распавёўшы, што цяпер закупляецца ў сталічнай Вільні.

У сваю чаргу жыхарка віленскага раёна Пілайце расказала, што раней паездкі былі «больш спакойнымі», і, зразумела, займалі менш часу — справіцца можна было за дзень.

Што вязуць з Літвы беларусы?

Са слоў Рамуальдаса Шаўчунаса, начальніка Лаварышскага дарожнага паста Віленскай тэрытарыяльнай мытні, штодня праз КПП у Беларусь праязджае блізу 250 аўтамабіляў - як з літоўскімі, так і з беларускімі нумарамі.

Кіроўца рэйсавага аўтобуса, які курсіруе паміж Менскам і Вільняй, у сваю чаргу, расказаў аб вельмі нечаканых таварах, якія вязуць з Літвы беларусы — дарагую тэхніку, такую як тэлевізары. Ён выказаў меркаванне, што там цэны на гэтыя тавары ніжэйшыя, чым у Беларусі.

Нагадаем, раней Служба аховы дзяржмяжы Літвы паведаміла, што закрыццё двух КПП на мяжы з Беларуссю з 18 жніўня значна не паўплывала на плынь беларусаў у краіну, а вось літоўцы сталі значна радзей ездзіць у Беларусь: за месяц колькасць літоўцаў, якія падарожнічаюць, скарацілася ўдвая.

Паводле слоў літоўскага эканаміста Аляксандра Ізгародзіна, беларуская эканоміка «адстала» ад літоўскай і для беларусаў пакупкі ў суседняй краіне сталі не па кішэні.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках