Лукашысты зладзілі чарговы паказальны суд у школе
23- 4.10.2023, 12:30
- 15,740
На выязное пасяджэнне сагналі школьнікаў.
У баранавіцкай школе арганізавалі паказальны суд над жанчынай, якая скрала мабільнік. Выязное пасяджэнне суда, куды сабралі школьнікаў, адбылося ў школе нумар дзевяць.
На адкрытым судовым пасяджэнні разглядалася крымінальная справа паводле факту крадзяжу (ч. 1 арт. (арт. 205 КК). На лаве падсудных была жыхарка Клецкага раёна, якую абвінавачвалі ў крадзяжы мабільнага тэлефона ў свайго знаёмага, паведамляе выданне bar24.by.
Як адзначылі на судзе, жанчына два гады нідзе не працуе, жыве за кошт сродкаў маці. Яна сваю віну прызнала поўнасцю. У выніку ёй прызначылі 300 гадзінаў грамадскіх прац.
У школе на пасяджэнні суда прысутнічалі вучні, паведамляе ўправа адукацыі Баранавіцкага гарвыканкама.
«Удзел школьнікаў у адкрытым судовым пасяджэнні будзе садзейнічаць фармаванню ў дзяцей цвёрдай устаноўкі на законапаслухмяны лад жыцця», - паведамілі чыноўнікі адукацыі.