10 кастрычнiка 2024, Чацвер, 19:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуціністка Валачкова абняславілася «патрыятычным» фота

23
Пуціністка Валачкова абняславілася «патрыятычным» фота

Расейцы ў шаленстве патрабуюць пакараць яе за «дыскрэдытацыю войска».

Расейская скандальная прыма-балерына Анастасія Валачкова, якая праслаўляе Расею і пуцінскі рэжым, аскандалілася фатаграфіяй каля савецкага знішчальніка. Пуціністка, вядомая сваімі недарэчнымі "невылечнымі" шпагатамі, чарговым разам прадэманстравала расцяжку, закінуўшы нагу на вайсковую тэхніку 1942 года, піша obozrevatel.com.

Грамадзяне краіны-агрэсаркі ўз'еліся на "патрыётку". Пад яе фота ў Instagram яны пакідаюць гнеўныя каментары з заклікам пакараць расейку за "дыскрэдытацыю войска РФ" і "апаганьванне памяці ветэранаў ВАВ".

Акрамя таго, што Валачкова бесцырымонна закінула сваю нагу на савецкі знішчальнік, дык яна яшчэ пакінула пад кадрам вельмі недарэчны подпіс: «Ни дня без движухи». А побач з тэкстам - смайлік агеньчыка. Што хацела гэтым сказаць балерына - незразумела, ды расейцы і не імкнуцца разабрацца.

Замест гэтага каментатары ў істэрыцы пішуць, як ім сорамна за паводзіны балерыны, раяць ёй не няславіць і выдаліць здымак, а таксама заклікаюць пакараць зорку за яе "ганебны" учынак і "вандалізм".

“Прыбяры нагу з памяці героям, наогул ужо ні сораму ні сумлення”, “Спадзяюся, следчы камітэт зоймецца гэтым фота з апаганьванне помніка ВАВ!”, «Ніколі не пісала, але тут ужо бязмежжа! Іспанскі сорам! Насця, вы ў курсе, што цяпер на шматмільённую публіку апаганілі памяць лётчыкаў ВАВ? Ці вам патрэбны новы скандал, у якім будзеце шукаць сабе апраўданне і лыпаць вачыма? Вы ў сабе? Выдаліце допіс!”, “Насця, там чырвоная Зорка! Няўжо вы не бачыце? Навошта вы туды нагу сваю закінулі?”, “Як можна называць сябе прымай Расеі, выстаўляючы такія фота. Гэта вандалізм!”, “Апаганьванне памяці загінулых у Другой сусветнай. Што ў вас у галаве, Насця?”, “Усе мазгі прапіла. Ужо не цяміць дзе ногі задзіраць”, - пішуць інтэрнэт-карыстальнікі.

Яшчэ сотні каментатараў выказалі сваю незадаволенасць “тупасцю” Валачковай, а адзін з іх нават захацеў убачыць балерыну за кратамі: “Трапляе пад артыкул аб дыскрэдытацыі войска РФ, да сямі гадоў”.

Пазней стала вядома Настассі Валачковай пагражае да 3 гадоў пазбаўлення волі за апаганьванне сімвалаў вайсковай славы Расеі.

Са звестак SHOT, у паліцыю на балерыну заявілі яе падпісчыкі пасля таго, як прыма апублікавала фота з паўшпагатам на савецкім знішчальніку Ла-5.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках