14 снежня 2024, Субота, 14:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ падманулі расейцаў, прывабіўшы ў пастку на фронце

2
УСУ падманулі расейцаў, прывабіўшы ў пастку на фронце

Апублікаванае відэа.

Украіна зноў падманула расейскіх вайскоўцаў на фронце, прымусіўшы ўзяцца на драўляную прынаду. У выніку дарагі расейскі баражыруючы боепрыпас «Ланцэт» быў выдаткаваны дарма. Акупанты заўважылі на фронце замаскаваны ЗРК «Бук», які вонкава быў неадрозны ад арыгінала. Аднак напраўду гэта была драўляная копія, у якую расейцы і накіравалі свой робат, піша dialog.ua.

Больш за тое, нават нягледзячы на відавочную няўдачу (драўляныя трэскі пры выбуху разлятаюцца ў бакі), расейцы ўсё адно апублікавалі відэа сваёй «паспяховай» аперацыі, выхваляючыся вынікамі.

Аднак карыстальнікі сацыяльных сетак звярнулі ўвагу, што дэтанацыя ЗРК "Бук" суправаджаецца характэрнымі магутнымі выбухамі, якія добра бачныя на відэа. Раней УСУ некалькі разоў падрывалі расейскія «Букі», паказаўшы, як напраўду выглядае ягоны падрыў.

Карыстальнікі адзначаюць, што пярэдняя лінію насычаная муляжамі і драўлянымі копіямі вайсковай тэхнікі, якімі УСУ змушаюць расейцаў марнаваць свае боепрыпасы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках