27 лiпеня 2024, Субота, 2:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія прапагандысты зладзілі паніку праз аднаўленне працы чарнаморскіх партоў

7
Расейскія прапагандысты зладзілі паніку праз аднаўленне працы чарнаморскіх партоў

Салаўёў не змог сябе стрымаць у эфіры.

У эфіры прапагандысцкай перадачы «Салаўёў Live» ў спікераў пачалася сапраўдная істэрыка праз тое, што тры чарнаморскія парты Украіны аднавілі сваю працу. Як вядома, з 1 кастрычніка яны пачалі актыўна прымаць грузавыя судны для экспарту збожжа.

Інфармацыя пра гэта з'явілася ў Тэлеграм-канале Pravda Gerashchenko.

Так расейскі прапагандыст Уладзімір Салаўёў прапанаваў «прасаваць Мікалаеў і Адэсу» і «адправіць у госці туды ФАБ - 1500» (авіяцыйныя бомбы - заўв.рэд.).

На думку Салаўёва, толькі рэгулярнымі абстрэламі Адэсы і Мікалаева яны змогуць «прадухіліць напады на Крым». Госць жа прапагандысцкай перадачы і зусім заявіў, што «ліквідацыя чарнаморскай інфраструктуры», а затым і ўзяцце ўсяго ўзбярэжжа з'яўляецца іх стратэгічнай задачай.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках