21 траўня 2024, aўторак, 22:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманы кіроўца Пуціна

11
Затрыманы кіроўца Пуціна
ЯЎГЕН ШЧАРБАКОЎ

Распачатая крымінальная справа.

Крыніца блізкага да расейскіх сілавікоў Telegram-канала «ВЧК-ОГПУ» распавяла, што ў Маскве за бойку ў метро затрыманы кіроўца пуцінскага картэжу. 44-гадовы Яўген Шчарбакоў разбіў нос тату-майстру толькі за тое, што той не саступіў яму месца. Здаецца, кіроўца Пуціна даўно не спускаўся ў падземку.

«Бойка здарылася ўвечары на перагоне паміж станцыямі Кузнецкі мост і Барыкадная. Супрацоўнік транспартнага цэха Кіраўніцтва справамі прэзідэнта РФ, які звыкся да службовых «Мэрсэдэсаў» і «Аўрусаў», меў было разваліцца на сядзенне ў бітком набітым людзьмі вагоне, што не спадабалася суседу - 20-летняму ўраджэнцу Валгаграда Андрэю Краснікаву. На жаль, маладзён не ведаў, што перад ім кіроўца картэжу №1, перад якім не толькі ўсе расступаюцца, а нават перацінаюць цэлыя вуліцы і праспекты. Рэфлекс у Шчарбакова, відаць, захаваўся і пасля працы, а калі прыпаркаваць свой 5-ы пункт не атрымалася, учыніў скандал і стаў абражаць незадаволенага хлопца. Слова за слова, нахабны пуцінскі шафёр навіс над Андрэем і з усёй сілы «ўкаціў бычка» - ударыў галавой у твар татуіроўшчыку. З яго носа хлынула кроў, відавочцы тут жа паведамілі аб здарэнні дзяжурным. Абаіх затрымалі», - піша Telegram-канал

У апорным пункце кіроўца Пуціна тут жа стаў фарсіць знаёмствамі і працай, маўляў, «цела», якое ён возіць на «Аўрусе», можа быць незадаволенае.

«Побач раптам апынулася і ягоная 20-гадовая дачка, якая навяла смуту і заявіла, што хлопец першы стаў душыць бацьку, за што і атрымаў у нос. Тату-майстар адмовіўся ехаць у шпіталь. Усіх адпусцілі пад абавязацельства аб прыходзе», - паведаміў ВЧК-ОГПУ.

Сумневы сышлі, калі дазнаўцы паглядзелі запісы з камер.

«Распачалі справу за нанясенне пабояў. Цікава, што пуцінскі кіроўца прадстаўляецца то пракурорам, то супрацоўнікам АБЭЗ. Але, як высветлілася, яшчэ з пачатку нулявых ён катаўся за стырном службовых аўто мэрыі і УДП, і асаблівага стаўлення да вялікіх чыноўнікаў (акрамя дастаўкі іх целаў на працу, дадому, да палюбоўніц і на карпаратывы) не мае. Ці дазволяць цяпер яму вазіць Пуціна - пакуль не ясна», - піша Telegram-канал.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках