27 лiпеня 2024, Субота, 2:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эрдаган і Аліеў адмовіліся ехаць на перамовы з Пашынянам

5
Эрдаган і Аліеў адмовіліся ехаць на перамовы з Пашынянам
ІЛЬХАМ АЛІЕЎ І РЭДЖЭП ТАІП ЭРДАГАН

Кіраўнік Арменіі спадзяваўся падпісаць у Гішпаніі мірную дамову.

Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў і прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган адмовіліся ехаць на сустрэчу з прэм'ер-міністрам Арменіі Ніколам Пашынянам у пытанні мірнай дамовы ў Гішпаніі 5 кастрычніка.

Эрдаган паведаміў, што не паедзе на сустрэчу праз шчыльны графік перад з'ездам ягонай «Партыі справядлівасці і развіцця» ў суботу, 7 кастрычніка, піша Bloomberg са спасылкай на свае крыніцы. Аліеў не прыбудзе на перамовы ў Гішпанію праз «разбуральную пазіцыю» Францыі датычна канфлікту і праз тое, што туды не прыедзе Эрдаган, паведамляе азербайджанскае выданне Caliber са спасылкай на крыніцу ва ўрадзе.

Пашынян пацвердзіў, што пяцібаковая сустрэча ў Гранадзе не адбудзецца, але армянская дэлегацыя ўсё ж скіруецца ў Гішпанію. Прэм'ер адзначыў, што гатовы заключыць з Аліевым пагадненне пра мір і спадзяецца на яго больш хуткае падпісанне.

Сустрэча Аліева і Пашыняна павінна была адбыцца 5 кастрычніка ў Гранадзе (Гішпанія). Чакалася, што ў ёй таксама будуць удзельнічаць прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, канцлер ФРГ Олаф Шольц і кіраўнік Еўрарады Шарль Мішэль.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках