27 лiпеня 2024, Субота, 3:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валер Карбалевіч: Статкевіч – культавая фігура для беларускай палітыкі

2
Валер Карбалевіч: Статкевіч – культавая фігура для беларускай палітыкі
МІКОЛА СТАТКЕВІЧ

Ён сапраўдны змагар супраць дыктатуры.

Палітолаг Валер Карбалевіч у артыкуле для выдання dekoder піша пра лідара беларускай апазіцыі Міколу Статкевіча:

– Слова «палітвязень» у сённяшняй Беларусі стала звыклым, штодзённым, нават побытавым. Ім нікога не здзівіш. Колькасць беларусаў, якія сутыкнуліся з крымінальным пераследам паводле палітычных матываў з 2020 да пачатку 2023 года, праваабаронцы ацэньваюць амаль на 4900 чалавек.

Але нават на гэтым фоне адзін чалавек стаіць асобна. Мікалай (Мікола) Статкевіч – культавая фігура беларускай апазіцыйнай палітыкі, ветэран барацьбы за дэмакратычную Беларусь, тройчы прызнаны Amnesty International вязнем сумлення, свайго роду беларускі «граф Монтэ-Крыста». Цяпер ён чарговы раз знаходзіцца за кратамі, асуджаны да 14 гадоў пазбаўлення волі, адседзеў ужо тры гады.

Статкевіч як ніхто іншы з беларускіх апазіцыйных лідараў увасобіў у сабе вобраз непрымірэнчага змагара супраць дыктатуры Аляксандра Лукашэнкі, які ператварыўся ў яго асабістага ворага.

Цяпер рэжым адбывання пакарання для палітвязняў значна больш жорсткі, чым раней. Праваабаронцы прыраўноўваюць яго да катаванняў. За год знаходжання ў Глыбоцкай калоніі Статкевіч атрымаў 36 спагнанняў, з іх 14 – пакаранне штрафным ізалятарам. Улады ўстанавілі ў дачыненні да яго інфармацыйную блакаду. Апошні ліст ад Міколы ягоная жонка атрымала 9 лютага 2023 года.

У канцы 2021-га Мікола яшчэ паспеў перадаць на волю ліст, у якім сфармуляваў сваю палітычную і жыццёвую філасофію: «У канцы жыцця людзі, якія захавалі мысленне, задаюць сабе пытанне: "Навошта я жыў?" На яго будзе прасцей адказаць, калі вы сваімі дзеяннямі зрабілі свет, прынамсі вакол сябе, значна лепшым».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках