27 лiпеня 2024, Субота, 2:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Алё, вы што робіце?»

1
«Алё, вы што робіце?»

Украінская выведка апублікавала перахоп нервовага зрыву расейскага камбата.

Галоўная ўправа выведкі Мінабароны Украіны апублікавала перахоп тэлефоннай размовы высокапастаўленага расейскага акупанта – камандзіра батальёна з 1-й мотастралковай брыгады 1-га армейскага корпуса УС РФ.

«Алё, вы што робіце, (...)? Чуеш, вы там свае соплі падбярыце! Вы што там е**нутыя, (...)? Вас увесь сусвет чуе, уключаючы камандзіра і ўсю брыгаду, якія тут ёсць! Вы тут свае соплі распусцілі! Усе задачу выконваюць, усе брыгады ўжо наперад рушылі, ужо вынікі ёсць! (...) Вы калі задачу пачняце выконваць, нах? (...) Вы ўвогуле ніх*я не робіце, акрамя як ныеце ў эфір! То вы, б**дзь, з групамі сувязь не можаце знайсці, то ў вас "Мавікі" (беспілотнікі – рэд.) не ляцяць, то яшчэ нейкая праблема! (...) Страсяніце галавой сваёй і пачніце працаваць! Усе, с**а, лётаюць! А мы зноў не можам ні**я, б**дзь! Стаім другія суткі! У нас то адно, то другое», – крычаў расейскі афіцэр.

Асцярожна, нецэнзурная лексіка

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках