27 лiпеня 2024, Субота, 2:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўчанка перашкодзіў карупцыйнай схеме Лукашэнкі?

Галоўчанка перашкодзіў карупцыйнай схеме Лукашэнкі?
РАМАН ГАЛОЎЧАНКА

Дыктатар хоча азалаціць кагосьці на калійных угнаеннях.

На нарадзе 3 кастрычніка прагучалі такія ноткі, якія дазваляюць зрабіць выснову, што ў Аляксандра Лукашэнкі ёсць ідэя пра неабходнасць прадаваць усе беларускія ўгнаенні праз пасярэдніцтва нейкай адной структуры, а прэм'ера Рамана Галоўчанку Лукашэнка папракнуў у недамоваздольнасці.

«З якой эфектыўнасцю мы працуем на калійным рынку? Асабліва ў дэбіторскай запазычанасці? Мы вырабляем не толькі калійныя ўгнаенні, але і азотныя і фосфарныя […].

Калісьці мы замахваліся, што створым адзіную магутную кампанію, якая будзе займацца.

Гэта, Раман Аляксандравіч [Галоўчанка], так у вашым урадзе і патанула ідэя. Усё нам нешта перашкаджае. Можа, не толькі вам.

Трэба рухацца, не стаяць на месцы, у тым ліку ў арганізацыі продажаў, у першую чаргу – у арганізацыі продажаў. […]

Камусьці не хочацца, ці яшчэ нейкія пытанні перашкаджаюць? – выступіў учора Лукашэнка на эканамічнай нарадзе са сваімі чыноўнікамі.

Раней «бізнэсмэны ўдачы», блізкія да сям'і Лукашэнкі, манетызавалі свае сувязі праз прывілеяваны доступ да рэсурсаў і запатрабаванай прадукцыі, сярод якіх былі, сярод іншага, нафтапрадукты і прадукцыя машынабудавання, піша «Наша Ніва».

Сярод іншых, Юрый Чыж і Мікалай Варабей атрымлівалі доступ да таннай прадукцыі дзяржаўных прадпрыемстваў і перапрадавалі яе паводле схемы кансігнацый, пакідаючы ў сябе частку – часам большую – прыбытку.

Маналог Лукашэнкі стварае ўражанне, што на фоне праблемаў з рэалізацыяй угнаенняў, сярод іншага, з вялікай дэбіторскай запазычанасцю, ён падтрымаў невядома чыю ідэю пра прымушэнне ўсіх дзяржаўных вытворцаў угнаенняў рэалізоўваць свой тавар праз адну кампанію.

Хто будзе стаяць на чале гэтай кампаніі ці хто будзе яе кантраляваць, у эфіры не прагучала.

Раней Аляксандр Лукашэнка пускаў у калійную сферу набліжанага да сябе расейскага бізнэсмэна Міхаіла Гуцырыева.

Ці ішла ў гэтым выпадку гаворка пра таго самага Гуцырыева, з кантэксту незразумела. Зразумела толькі, што прапанову, якая дайшла да Лукашэнкі, спрабаваў на этапе падрыхтоўкі тарпедаваць прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках