14 чэрвеня 2024, Пятніца, 2:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ваенны аглядальнік агучыў асноўныя задачы аперацый ГУР Украіны ў Крыме

Ваенны аглядальнік агучыў асноўныя задачы аперацый ГУР Украіны ў Крыме

Ідзе пошук каштоўных кадраў.

Украінскія выведнікі 4 кастрычніка пацвердзілі высадку дэсанту на часова акупаваную тэрыторыю Крыма. Падобныя спецаперацыі ГУР Мінабароны Украіны праводзіць ужо не першы раз і кожны раз дасягае пэўнага выніку.

Кіраўнік Цэнтра ваенна-прававых даследаванняў Аляксандр Мусіенка патлумачыў «24 Каналу», што вайскоўцы спецыяльнага прызначэння выконваюць шэраг важных задачаў, калі высаджваюцца на паўвостраве.

Якія задачы выконвае выведка ў Крыме

Па-першае, адбываецца знішчэнне пэўных відаў узбраення: новых, мадэрнізаваных і асабліва каштоўных для ворага.

Размова ідзе пра радыёлакацыйныя станцыі, сістэмы радыёэлектроннай барацьбы, а таксама іншыя сродкі назірання, якія даюць магчымасць акупантам весці маніторынг і выведку. Акрамя таго, некаторыя расейскія сістэмы перашкаджаюць сілам абароны эфектыўна ўжываць дроны і ракеты для ўдараў па расейцах у Крыме.

Цяпер на гэтую зброю адбываецца сталае паляванне з украінскага боку – як на фронце, так і ў тыле ворага, куды могуць пранікаць спецслужбы Украіны.

– Асаблівасць такіх атрадаў спецыяльнага прызначэння, якія з вялікай рызыкай гераічна выконваюць пастаўленыя задачы, у тым, што яны дзейнічаюць у тыле ворага, – зазначыў Мусіенка.

Па-другое, адбываецца знішчэнне важных аб'ектаў: камандныя пункты, месцы размяшчэння ворага і спецыялісты, якія праводзяць назіранне і выведку.

Па-трэцяе, пошук каштоўных кадраў, якія валодаюць важнай інфармацыяй для Украіны. Як вынік, узяцце такіх кадраў у палон – гэта адна з галоўных задачаў выведных органаў, – атрымліваць інфармацыю такім шляхам.

Па-чацвёртае, псіхалагічны ціск на ворага і дэмаралізацыя, якія істотна працуюць.

Як адзначыў Мусіенка, як мяркуецца, гэта не поўны спіс задачаў. Аднак вядома адно – высадкі ГУР на часова акупаваным паўвостраве звязаныя з выкананнем баявых задачаў, якія адназначна аслабляюць расейскіх вайскоўцаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках