Беларускае пасольства ў Ізраілі дагэтуль «прапрацоўвае пытанне эвакуацыі»
5- 9.10.2023, 14:03
- 5,414
Суседняя Польшча ўжо вывозіць сваіх грамадзян.
У суботу, 7 кастрычніка, ваеўнікі ХАМАС уварваліся на тэрыторыю Ізраіля і нанеслі па краіне тысячы ракетных удараў. Ад абстрэлаў у месце Ашкелоне пацярпелі двое грамадзян Беларусі. Журналіст zerkalo.io як звычайны беларус затэлефанаваў у амбасаду РБ у Тэль-Авіве і спытаў, як эвакуаваць сваяка з краіны.
- Ці будуць эвакуаваць грамадзян Беларусі з Ізраіля? — задаў пытанне журналіст.
- На гэты момант аб нейкіх цэнтралізаваных эвакуацыйных акцыях гаворка не ідзе, - адказалі на гарачай лініі пасольства. — Мы прапрацоўваем гэтае пытанне. Калі Ваш сваяк затэлефануе, мы запішам ягоныя звесткі. Сама меней будзе ў нас у спісе. Калі трэба барзджэй выехаць з Ізраілю, ёсць рэгулярныя рэйсы ізраільскіх авіякампаній: El Al Israel («Эль Аль»), Israir. Яны лётаюць на Маскву, Стамбул, Тбілісі (у гэтых местах можна перасесці на рэйсы Belavia). Нават павялічваюць чашчыню рэйсаў — на фоне таго, што іншыя кампаніі іх касуюць. Але сітуацыя мяняецца штогадзіны, штодня. Магчыма, нехта адновіць рэйсы — з'явіцца больш варыянтаў.
- Вы кажаце, што прапрацоўваецца пытанне эвакуацыі. Калі будзе больш канкрэтная інфармацыя?
- Мы вывучаем пытанне. Але пакуль гаварыць аб гэтым няма ніякага сэнсу.
- Не ведаеце, як маюцца беларусы, якія трапілі пад абстрэл у Ашкелоне?
- (Пярэрва) Я ведаю. Жывыя, скажам так.
Тым часам у аэрапорце Варшавы сёння раніцай прызямліліся першыя два вайсковыя самалёты з эвакуаванымі з Ізраіля палякамі.
Вайсковы Boeing цяпер ляціць у Ізраіль, каб забраць яшчэ больш польскіх грамадзян.