5 траўня 2024, Нядзеля, 2:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цэнтр беларускай культуры адкрыюць у Беластоку

5
Цэнтр беларускай культуры адкрыюць у Беластоку

Ён пачне працаваць у студзені 2024 года.

З 1 студзеня 2024 года ў Беластоку пачне працаваць Цэнтр беларускай культуры. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі ў чацвер, 16 лістапада, заявіў маршал Падляшскага ваяводства Польшчы Артур Касіцкі.

Па словах Касіцкага, з ініцыятывай стварэння цэнтра да яго звярнуліся прадстаўнікі беларускай меншасці рэгіёна:

- На карце ўстаноў культуры з'яўляецца новы аб'ект. Гэта Цэнтр беларускай культуры. Месца, дзе будзе аб'ядноўвацца дзейнасць беларускай меншасці, самай буйной меншасці ў нашым рэгіёне.

Стварэнне цэнтру і яго праца будуць фінансавацца з мясцовага бюджэту. У праекце бюджэту на 2024 год 1,5 мільёна злотых (каля 1,15 мільёна рублёў) закладзена на працу цэнтра. Яшчэ 1,5 мільёна злотых плануецца выдаткаваць на падрыхтоўку памяшкання, у якім будзе працаваць культурная ўстанова. З 1 студзеня 2024 года яго плануецца размясціць у будынку па вуліцы Кілінскага ў Беластоку.

Адным з ініцыятараў стварэння цэнтра стаў беларускі і польскі гісторык, прафесар Беластоцкага ўніверсітэта Алег Латышонак. Ён нагадаў, што беларуская грамадскасць ужо даўно (з пачатку 1990-х гадоў) патрабавала ад уладаў стварэння такой установы:

- Мы час ад часу звярталіся ў розныя інстанцыі. Нарэшце, справа зрушылася падчас візіту прэзідэнта Анджэя Дуды да беларускай меншасці ў Заляшанах і Бельску-Падляскам.

Выканаўца абавязкаў дырэктара Цэнтра беларускай культуры Анатоль Вап расказаў у інтэрв'ю «Радыё Рацыя», што галоўнай задачай цэнтра будзе культурная інтэграцыя беларусаў Падляшша — у тым ліку і бежанцаў з Беларусі, якія ў апошнія гады пасяліліся і працуюць у гэтым ваяводстве. Ва ўстанове будуць праходзіць розныя культурныя мерапрыемствы: фестывалі, канферэнцыі. Плянуецца таксама выдаваць літаратуру на беларускай мове.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках