«Гэта самая пагарджаная прафесія ў Беларусі»
52- 21.11.2023, 18:22
- 52,848

Беларус раскрытыкаваў лукашэнкаўскіх апрычнікаў.
На факультэце ўнутраных войскаў прайшоў дзень адчыненых дзвярэй, піша чытач сайта Charter97.org.
Да ўнутраных войскаў спецыфічныя стаўленні ва ўсе часы і ва ўсіх краінах свету. У Беларусі гэта ўжо даўно адна з самых пагарджаных прафесій. Але кім трэба быць, каб пасля падзей 20 года добраахвотна пайсці вучыцца на ката ўласнага народа?
Ва ўсім свеце прэстыжна вучыцца на дыпламата, эканаміста, праграміста. Сярод вайскоўцаў лічацца элітай выведчыкі і лётчыкі. Лукашызм спрабуе зрабіць элітай апрычнікаў, гатовых забіваць і калечыць за дыктатара.
Нармальны чалавек не звяжа свой лёс з сілавікамі ў Беларусі. А тых, хто звязаў, чакае заслужана сумны лёс: пагарда і нянавісць, смерць і забыццё.