27 лiпеня 2024, Субота, 2:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрыст: Дэ-факта ў Беларусі ўводзяць «выязныя візы»

53
Юрыст: Дэ-факта ў Беларусі ўводзяць «выязныя візы»

Рэжым парушае асноўнае канстытуцыйнае права кожнага беларуса.

У Беларусі ўваходзіць у дзеянне "Пунк аб парадку афармлення выезду для пастаяннага пражывання за межамі Беларусі". Цяпер для выезду на ПМЖ беларусы павінны прайсці працэдуру, калі выезд ухваляць - у пашпарт паставяць штамп. Сайт Charter97.org папрасіў юрыста пракаментаваць гэтае новаўвядзенне:

- Спіс падстаў для адмовы ў выдачы такога дазволу не адрозніваецца ад падстаў для часовага абмежавання на выезд паводле дзейнага заканадаўства краіны. Аднак, крытэры вызначэння катэгорый грамадзян, якія будуць абавязаны атрымліваць такі дазвол, у пастанове не вызначаны, але відавочна, што ўсе грамадзяне Беларусі, якія аформілі ПМЖ за мяжой (пашпарт серыі PP і консульскім уліку), зараз не змогуць пакінуць тэрыторыю краіны без дадатковага дазволу. Улады ўзмацняюць кантроль і аблягчаюць атрыманне інфармацыі аб беларусах.

У парадку змяшчаюцца важныя нормы, якія тычацца вайсковаабавязаных: для афармлення выезду патрабуецца згода вайсковага камісарыяту. Калі раней грамадзяне ўзросту набору маглі пазбегнуць службы ў войску на падставе атрымання PP-пашпарта, то зараз для атрымання штампа патрэбна ўхваленне вайсковага камісарыяту.

Не варта таксама забываць, што ў адпаведнасці з папраўкамі да закона "Аб грамадзянстве", беларусы абавязаны апавяшчаць дзяржаўныя органы аб атрыманні замежнага грамадзянства і дазволу на жыхарства ў замежных дзяржавах. Магчыма, што гэтая катэгорыя грамадзян таксама трапіць у зону рызыкі, бо гэта можа стаць падставай патрабаваць ад іх афармлення ПМЖ, а значыць, неабходнасць атрымання дазволу на выезд.

У пастанове выкарыстоўваецца тэрмін "афармленне выезду". Дэ-факта - гэта дазвол на выезд, свайго кшталту “выязная віза”. Дазвольны штамп для выезду за мяжу быў скасаваны ў 2008 годзе. У адпаведнасці з Канстытуцыяй грамадзяне Рэспублікі Беларусь маюць права свабодна перамяшчацца і выбіраць месца жыхарства ў межах Рэспублікі Беларусь, пакідаць яе і бесперашкодна вяртацца назад (артыкул 30), што, акрамя іншага, неаднаразова пацвярджалася пастановамі Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь. Права кожнага чалавека пакідаць кожную краіну, у тым ліку сваю ўласную, прадугледжваецца таксама пунктам 2 артыкула 12 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Паводле звестак ПАРЕ, са жніўня 2020 года з Беларусі магло з'ехаць ад 200 да 500 тысяч чалавек, пры гэтым многія не разрываюць стасункі з радзімай поўнасцю, наведваючы Беларусь. Акрамя ўзмацнення кантролю, варта ўлічваць, што як і ўсе адміністрацыйныя працэдуры, афармленне выезду будзе абкладацца дзяржаўнай мытай, і калі дадаць сюды магчымы прымус да афармлення пастаяннага пражывання за мяжой, то сума атрымліваецца вялікая. Афармленне ПМЖ накладвае шэраг абмежаванняў у правах, напрыклад - адсутнасць магчымасці набываць на сваё імя зямельныя надзелы (заканадавец устанаўлівае, што мець ва ўласнасці зямельныя надзелы могуць толькі рэзідэнты Рэспублікі Беларусь), не ўлічваецца працоўны стаж для налічэння пенсіі.

І гэта не ўсё, бо дазвольны штамп зусім не азначае, што вас выпусцяць. Парушэнне правілаў ПДР ці выяўленыя падабайкі ў сацыяльных сетках могуць лёгка даць падставы не выпускаць беларусаў за мяжу.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках