5 траўня 2024, Нядзеля, 4:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя пераможцы прэміі імя Ежы Гедройця

Названыя пераможцы прэміі імя Ежы Гедройця
ФОТА: МІРА ЛЕСЯЛІШСКАЯ/БЕЛСАТ

Названыя пераможцы прэміі імя Ежы Гедройця

Лаўрэаткай стала пісьменніца і журналістка, кніга якой "аб'ядноўвае беларусаў і палякаў".

У Гданьску прайшла ўрачыстая цырымонія ўручэння літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця. Пераможцай стала пісьменніца і журналістка Ганна Кандрацюк, паведамляе «Белсат».

Ганна Кандрацюк з кнігай “У прысценку старога лесу. Гісторыі людзей з Белавежскай пушчы” (Праграмная рада тыднёвіка “Ніва”, 2022) стаў пераможцай сёлетняй прэміі імя Гедройця.

«У ёй шмат любові, якое б'е ад неба да зямлі. Яшчэ гэтая кніга пра пракавечны лес і пракавечных людзей. Гэтая кніга аб'ядноўвае беларусаў і палякаў, нягледзячы на мур», — расказала Святлана Курс, лаўрэатка прэміі Гедройця 2021 года, пра кнігу Ганны Кандрацюк.

Ганна Кандрацюк жыве і працуе на Падляшшы ў Польшчы. Яна піша на беларускай і польскай мовах.

2-е месца заняў Сцяпан Стурэйка з кнігай "Пасажыры карабля Тэсэя" (Янушкевіч, Менск, 2022).

3-е месца – Сяргей Лескець з кнігай «Шэпт» (Вільма/Выдавец Р.Цымбераў, Менск, 2022).

Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройця была заснавана 28 снежня 2011 года. Яна прысуджаецца за найлепшую кнігу прозы, якая выдадзена ў папяровым або электронным варыянтах у папярэднім годзе да часу прысуджэння прэміі ў жанрах "мастацкая проза" і "эсэістыка". Прэмія была названая ў гонар ураджэнца Менска, польскага публіцыста і палітыка Ежы Гедройця.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках