Сёння - дзень нараджэння Уладзіміра Караткевіча
14- 26.11.2023, 16:05
- 4,364

Геній беларускай літаратуры з'явіўся на свет 93 гады таму.
26 лістапада – дзень нараджэння Уладзіміра Караткевіча. Споўнілася 93 гады, як з’явіўся на свет беларускі класік, паведамляе «Белсат».
.png.crdownload)
Ён першы ў беларускай літаратуры пачаў пісаць гістарычныя дэтэктывы.
У верасні 2023 года ў лонданскім тэатры «Барбікан» адбылася сусветная прэм’ера спектакля «Дзікае паляванне караля Стаха» паводле аднайменнага твора Караткевіча. Сярод ягоных іншых найбольш вядомых твораў «Каласы пад сярпом тваім», «Чорны замак Альшанскі», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», «Сівая легенда».
Ён таксама пісаў вершы, быў сцэнарыстам і драматургам.
Уладзімір Караткевіч пайшоў з жыцця 25 ліпеня 1984 года. Пахаванне адбылося на Усходніх могілках у Менску.



