Мэдыі: На МТЗ спыніў работу галоўны канвеер
137- 28.11.2023, 8:50
- 60,470

Завод узяў крэдыт, каб плаціць заробкі.
На Менскім трактарным заводзе спыніў работу галоўны канвеер, паведамляе "Еўрарадыё". Таксама завод узяў крэдыт у банку-каб выплаціць заробкі сваім супрацоўнікам.
На прадпрыемстве, якое трапіла пад санкцыі, раней была праблема з кадрамі.
Менскі трактарны завод паведамляў, што ахвочы заплаціць 500 рублёў за кожнага прыведзенага працаўніка. Нядзіўна, бо дэфіцыт кадраў на МТЗ як ніколі рэкордны — прадпрыемства мае патрэбу ў 2505 спецыялістах.