27 лiпеня 2024, Субота, 2:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея вяртаецца да рэалій савецкіх часоў

19
Расея вяртаецца да рэалій савецкіх часоў

Пуцін падпісаў важны дакумент.

Расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін у панядзелак, 27 лістапада, падпісаў закон аб федэральным бюджэце РФ на 2024 год. У дакуменце, які раней прыняла расейская Дзяржаўная дума і зацвердзіла Рада федэрацыі, сказана, што на "нацыянальную абарону" агрэсар налета выдаткуе 10,775 трыльёна рублёў.

Аб гэтым піша The Moscow Times. Гэтая лічба на 70% большая, чым у 2023-м (6,8 трлн), у 2,3 разы большая, чым у 2022-м (4,7 трлн), і ў 3 разы вышэйшая за паказчык 2021-га года (3 ,5 трлн), калі РФ яшчэ не пачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны.

Акрамя таго, варта адзначыць, што ў Расеі ўпершыню з часоў СССР накіруюць амаль траціну ўсяго бюджэту краіны на ўтрыманне войска і абаронна-прамысловага комплексу.

Агульная сума бюджэту РФ на 2024 год складзе 36,66 трыльёна рублёў. З іх на абарону пойдуць 10,775 трыльёна, гэта значыць 29,5%. Пры гэтым у бюджэт 2023 года першапачаткова было закладзена 19% выдаткаў на абарону (5 трыльёнаў з 26,1 трыльёна рублёў), а ў 2022 годзе гэтая доля складала 17% (4,7 трыльёна з 27,8 трыльёна рублёў).

Калі ж дадаць сюды выдаткі на «нацыянальную бяспеку», куды зашытыя бюджэты МУС, Расгвардыі, спецслужбаў і сістэмы ФСВП, на якія ў наступным годзе выдадуць 3,338 трыльёна рублёў, то агулам на ўзброеныя структуры ў РФ будзе выдаткавана амаль 40% бюджэту.

Такім чынам, краіна-тэрарыст вяртаецца да рэалій савецкага часу. СССР у свае апошнія гады марнаваў на абарону траціну свайго бюджэту. Так, у бюджэце на 1990 год на "вайсковыя мэты" быў закладзена 71 мільярд з 241,3 мільярда рублёў, гэта значыць 29,4% ад усяго бюджэту.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках