7 кастрычнiка 2024, панядзелак, 2:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якая падзея ва Украіне можа прычыніцца да падзення рэжыму Пуціна

2
Якая падзея ва Украіне можа прычыніцца да падзення рэжыму Пуціна

Меркаванне ўкраінскага эксперта.

Рэжым расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна ў Расеі адчувальны да параз расейскага акупацыйнага войска ва Украіне. Таму вялікая параза акупантаў на фронце магла б падштурхнуць пуцінскі рэжым да падзення.

Гэта магло б адбыцца, напрыклад, калі ўкраінскія вайскоўцы загналі б 50-100 тысяч акупантаў у вялікі кацёл. Такое меркаванне выказаў былы кіраўнік Луганскай вайскова-цывільнай адміністрацыі і экс-намеснік міністра ў пытаннях часова акупаваных тэрыторый і ўнутрана перамешчаных асоб Георгій Тука падчас размовы на «Главреде».

«Напрыклад, калі б на адным з кірункаў выпала стварыць вялікі кацёл, у якім апынулася б 50-100 тысяч расейскіх акупантаў разам з купай металічнага ламачча. І тут гаворка не ідзе аб іхнім фізічным знішчэнні — толькі аб атачэнні, раззбраенні і ўзяцці ў палон», — адзначыў Тука.

Паводле ягоных слоў, параза прыкладна такога ўзроўню магло б прывесці да працверажэння глыбіннага расейскага народа хаця б на дзень-два. І ў такім выпадку магла б выявіцца рэакцыя ў адказ саміх расейцаў на дзеянні іхняга кіраўніка.

«Пуціну абсалютна напляваць на гэтых прапітых, бяззубых і напаўпісьменных людзей. Таму яго зусім не цікавіць тое, колькі іх памрэ ва Украіне. Яго цікавяць выключна рэйтынгі», — падсумаваў Тука.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках