27 лiпеня 2024, Субота, 2:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мангал» не дапамог: расейская БМП фэерычна ўзляцела ў паветра

11
«Мангал» не дапамог: расейская БМП фэерычна ўзляцела ў паветра

Момант падрыву патрапіў на відэа.

На Запарожжы расейскія войскі далей трацяць як асабовы склад, так і тэхніку. Пры гэтым прымацоўванне да панцырнай тэхнікі ахоўных кратаў не надта дапамагае выправіць сітуацыю.

Так, паблізу Новапракопаўкі расейская БМП-3 з усталяваным зверху "мангалам" фэерычна ўзляцела ў паветра, падарваўшыся на супрацьтанкавай міне. Відэа знішчэння варожай тэхнікі апублікаваў журналіст Юры Бутусаў.

«Яскравыя кадры падрыву расейскай БМП-3 на супрацьтанкавай міне ля Новапракопаўкі Запарожскай вобласці. Як бачым, мангал варожай машыне ў гэтым выпадку не вельмі дапамог», — напісаў ён.

На апублікаваным відэа відаць, як расейская БМП-3 джгае па ўкраінскім полі. У нейкі момант яна наязджае на супрацьтанкавую міну і фэерычна выбухае.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках