27 лiпеня 2024, Субота, 2:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома пра стан Буданава пасля атручэння ягонай жонкі

9
Стала вядома пра стан Буданава пасля атручэння ягонай жонкі
КІРЫЛ БУДАНАЎ

Атручванне пацвердзілася ў некалькіх супрацоўнікаў украінскай выведкі.

У спецслужбах расказалі пра стан кіраўніка ГУР Мінабароны Украіны Кірылы Буданава пасля інфармацыі пра атручэнне ягонай жонкі.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на крыніцы ў спецслужбах.

Паводле звестак дзвюх крыніцаў у спецслужбах, у Буданава атручэнні не вызначанае. З ягоным здароўем усё ў парадку.

«З ім усё добра, у яго нічога не знайшлі», – удакладніла адна з крыніцаў.

Жонку Буданава атруцілі

Раней стала вядома, што жонку кіраўніка ГУР Мінабароны Украіны Кірыла Буданава атруцілі цяжкімі металамі. Мар'яна Буданава знаходзіцца ў лякарні і заканчвае свой курс лекавання.

Крыніца адзначыла, што пакуль не вядома, ці было гэта разавае атручванне, ці Мар'яну атручвалі некаторы час парцыённа.

Цяпер ідзе расследаванне наконт верагоднай спробы забойства жонкі кіраўніка ГУР Мінабароны.

Пры гэтым выданне УП са спасылкай на крыніцы піша, што «хутчэй за ўсё» атруцілі Мар'яну праз ежу. Акрамя таго, атручэнне пацвердзілася яшчэ і ў некалькіх супрацоўнікаў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках