У iPhone знайшлі прыхаваную функцыю абароны вачэй
1- 28.11.2023, 16:47
- 5,574
Як яна працуе?
У найноўшым абнаўленні iOS 17, Apple прапанавала новую опцыю Screen Distance для сваіх тэлефонаў і планшэтаў, накіраваную на абарону зроку карыстальнікаў. Нягледзячы на сваю карыснасць, кампанія ніколі сама не згадвала пра яе.
Як паведамляе «Уніян» са спасылкай на партал 9to5Mac, новая магчымасць дапамагае прадухіліць стомленасць вачэй і знізіць рызыку развіцця блізарукасці (міяпіі), асабліва ў маладога пакалення.
Працуе Screen Distance проста: функцыя выкарыстоўвае сэлфі-камеру і іншыя датчыкі для вызначэння адлегласці паміж вачыма карыстальніка і экранам. Калі iPhone або iPad знаходзіцца бліжэй чым 30 см да вачэй цягам некалькіх хвілінаў, на экране выскачыць апавяшчэнне з прапановай аддаліць яго.
Для актывацыі функцыі даволі адкрыць «Налады», абраць Screen Time і потым Screen Distance («Адлегласць да экрана»). Адзіны нюанс: патрэбная мадэль iPhone ці iPad з Face ID, абнаўленне да iOS 17. Гэта значыць, на мадэлях старэйшых за iPhone X, яна працаваць не будзе.
Пры гэтым адзначаецца, што камера смартфона не фіксуе выявы або відэа, а сабраныя звесткі застаюцца на дэвайсе і не перадаюцца Apple.