27 лiпеня 2024, Субота, 2:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі ў Менску каштуюць навагоднія тавары

5
Колькі ў Менску каштуюць навагоднія тавары

Набор цукерак за 81 рубель, а ялінка можа абысціся і пад тысячу.

У Менску ўжо прадаюцца дзясяткі тысячаў салодкіх падарункаў, тысячы найменняў елачных цацак, упрыгажэнняў і іншых навагодніх тавараў, паведамілі ў дзяржаб'яднанні «Сталічны гандаль і паслугі». Ёсць і кошты.

За некалькі тыдняў да Новага года ў крамы ўжо паступіла больш за 25 тысячаў набораў прысмакаў вагой ад 300 грамаў да трох кілаграмаў. На выбар ёсць амаль 60 узораў ад двух найбуйнейшых вытворцаў.

Так, 300-грамовы падарунак можа абысціся крыху больш за 7 рублёў, а трохкілаграмовы – 81 рубель з капейкамі.

Ёсць і шампанскае з ігрыстымі вінамі – 40 найменняў. У дзяржаўных крамах Менска іх можна набыць ад 7,99 да да 19,97 рубля за бутэльку.

Там жа знаходзяцца і больш за дзве тысячы найменняў «елачных упрыгажэнняў, сувеніраў, сфармаваных падарункаў і іншай святочнай атрыбутыкі ў шырокім коштавым дыяпазоне». А ва ўнівермагах ёсць штучныя ялінкі і хвоі – блізу 230 відаў, амаль палова з якіх беларускай вытворчасці.

Кошт іх залежыць ад памеру. Самае таннае навагодняе дрэва вышынёй да метра каштуе ад 6,4 рубля. Самае дарагое – 161 рубель.

За штучнае дрэва ад метра да двух можна аддаць ад 43 да амаль 800 рублёў. А вось калі вышыня ад двух да трох метраў – гэта 311–983 рублі.

«Для ранішнікаў і дзіцячых забаўляльных праграмаў ва ўнівермагах пакупнікам прапануецца блізу 50 відаў карнавальных строяў, каўпакоў і масак айчыннай вытворчасці коштам ад 7,84 да 393,22 рубля (строй Дзеда Мароза і Снягуркі)», – гаворыцца ў паведамленні аб'яднання.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках