5 кастрычнiка 2024, Субота, 2:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Кадыраў хітруе, калі называе сябе пяхотнікам Пуціна»

«Кадыраў хітруе, калі называе сябе пяхотнікам Пуціна»

Чым насамрэч вызначыліся кіраўнік Чачэніі і ягоныя вернападданыя.

З першых дзён поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну вакол кадыраўцаў сфармаваўся «флёр» медыйнай актыўнасці, які прэзентаваў «ваяроў Каўказа» як «герояў» расейска-ўкраінскага фронту. Але часцей за ўсё яны знаходзіліся або ўдалечыні ад непасрэдных баёў, або ўвогуле здымалі фэйкавыя баталіі – змагаючыся з платамі і святлафорамі. Запісваючы з дня на дзень пагрозы на адрас украінцаў, кадыраўцы спрабавалі стварыць вобраз гэтакага элітнага атраду спецыяльнага прызначэння, здавацца якому ўсе павінны на змоўчанне. Але ўкраінская артылерыя, у асноўным дальнабойная, ператварыла гэтыя легенды ў міфы.

Чым жа сапраўды вызначыліся Рамзан Кадыраў і ягоныя вернападданыя, паспрабуем разабрацца ў матэрыяле супольнага праекту OBOZ.UA і групы «Інфармацыйны супраціў».

Легенды другога эшалона

Пасля няўдалай медыйнай смерці Кадырава ад хваробы нырак ён паступова вярнуў сабе галоўнае месца «ястраба» Крамля, адсунуўшы на другі план Дзмітрыя Алкаголевіча Мядзведзева, які пагражаў праклятаму імперыялізму адзін раз на некалькі тыдняў, але адразу трыма-чатырма злоснымі пастамі.

Telegram-канал «дона» проста мільгае ялейнымі пастамі пра баявыя подзвігі «дарагіх братоў». Але насамрэч асноўная маса кадыраўскага войска знаходзіцца на прыстойнай адлегласці ад лініі судакранання – за выключэннем некалькіх падраздзяленняў агульнай колькасцю крыху больш за тысячу чалавек.

Умоўна на перадку знаходзіцца 78-ы матарызаваны полк спецыяльнага прызначэння 42-й гвардзейскай мотастралковай дывізіі 58-й агульнавайсковай арміі. Ён стаіць у другім эшалоне абароны на левым беразе Дняпра.

Яшчэ некалькі сотняў кадыраўцаў у складзе батальёна «Ахмат-Поўдзень» абазначаюць у СМІ сваё знаходжанне на Арэхаўскім кірунку. Кіраўнік Чачэніі скіраваў туды сваё падраздзяленне на замену «вагнерам», якія сышлі. Але вядома, што кадыраўцы берагуць сваіх, а на штурм выпраўляюць падраздзяленні, дзе амаль няма нараджэнцаў Чачні.

Паводле інфармацыі Галоўнай управы выведкі Мінабароны Украіны, у поўнамаштабным уварванні РФ ва Украіну ўдзельнічала блізу 2,5 тыс. баевікоў з Чачэнскай рэспублікі. З першых дзён яны заходзілі на тэрыторыю Украіны ў другім эшалоне наступу і ў асноўным выконвалі карныя функцыі, займаючыся пераструсамі памяшканняў, катаваннямі палонных і рабаваннямі.

Пасля «жэсту добрай волі» акупантаў на поўначы Украіны, кадыраўцаў перакінулі на луганскі і марыюпальскі кірункі, дзе яны прадоўжылі займацца адцісканнем маёмасці і здымкамі для Tik-Tok.

Міфы «Чмабілізацыі»

Знаходзячыся ў другім эшалоне ў самым пачатку ўварвання, з 2,5 тысячаў байцоў Кадырава блізу 100 загінулі і блізу 300 атрымалі раненні. Паводле звестак групы «Інфармацыйны супраціў», на гэты момант з адкрытых крыніцаў вядома пра гібель ва Украіне 269 жыхароў Чачні.

Зразумела, што рэальныя страты ад дакладных прылётаў украінскай артылерыі па размяшчэнні кадыраўцаў значна вышэйшыя. Але пагадзіцеся, гэта даволі сціплая колькасць на фоне больш як 300 тысячаў задзвюхсочаных акупантаў.

У гэтым выпадку куфэрак адчыняецца проста: Рамзан Ахматавіч папросту забіў на ўказ Уладзіміра Уладзіміравіча пра частковую мабілізацыю. Ужо на наступны дзень ён абвясціў, што Чачня перавыканала план на 254%, таму мабілізацыі ў гэтым суб'екце РФ не будзе. І зноў пачаў медыйна абсмоктваць свой унёсак у расейскую агрэсію ва Украіне, расказваючы з кожнага праса пра штотыднёвыя адпраўкі на фронт сотняў падрыхтаваных на ваенных базах Чачні добраахвотнікаў.

Нейкае «мяса» сапраўды выпраўлялася на фронт, але гэта былі сабраныя па ўсёй РФ найміты, якім чапляўся мясцовы шаўрон.

Палявая жандармерыя Пуціна

Кадыраў хітруе, калі заве сябе пяхотнікам Пуціна – ён самы што ні на ёсць жандар. Генерал-палкоўнік Расгвардыі з тысячамі адданых, добра падрыхтаваных і экіпаваных штыкоў, выдатна матываваных трымаць пагалоўе Расейскай Федэрацыі ў страху.

Што, уласна, яны і робяць на фронце. Як расказаў у чэрвені 2023 года экс-камандзір палка «Азоў» Максім Жорын, каб прымусіць расейцаў ваяваць, у РФ звяртаюцца да пагрозаў і выкарыстоўваюць заградатрады.

Спачатку расейскія ўлады афіцыйна не прызнавалі, што такія фармаванні існуюць. Аднак у верасні расейскі дэпутат Генадзь Сямігін адрэагаваў на інцыдэнт са збіццём сынам Рамзана Кадырава зняволенага за спаленне Карана Мікіты Жураўля.

У заяве Сямігін таксама пацвердзіў, што заградатрады з кадыраўцаў сапраўды існуюць. Хоць, як гэта звычайна і бывае, пасля распачатага скандалу ў асяроддзі z-«патрыётаў» дэпутат заявіў, што ягоную старонку ўзламалі і нічога падобнага ён не пісаў.

Рэальнасць для дваіх

Кадыраўцы на перадку не патрэбныя ні Пуціну, ні самому Кадыраву. Яны яшчэ спатрэбяцца для абароны жыцця лакальнага і федэральнага дыктатараў, якія ўжо рэальна паблыталі берагі.

Татальнай смуты ад пагалоўя РФ чакаць бессэнсоўна, але для поўнага кантролю над ім неабходна перыядычна «закручваць гайкі». А кадыраўцы на гэтую справу, як кажуць, вывучаныя на выдатна.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках