27 лiпеня 2024, Субота, 2:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фінляндыя пастанавіла поўнасцю закрыць мяжу з Расеяй

23
Фінляндыя пастанавіла поўнасцю закрыць мяжу з Расеяй

Пастанова набудзе моц у чацвер у 00:00.

Урад Фінляндыі прыняў пастанову часова закрыць усе памежныя пераходы на мяжы з Расеяй. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Фінляндыі Петэры Орпа.

Орпа дадаў, што мэта ўраду заключаецца ў тым, каб як мага хутчэй узяць пад кантроль гібрыдную дзейнасць Расеі, якая ўплывае на Фінляндыю.

– Гаворка ідзе пра арганізаваную дзейнасць, – сказаў Орпа.

Кіраўніца МУС Фінляндыі Мары Рантанен удакладніла, што на памежных пераходах нельга будзе падаць заяву пра наданні прытулку, аднак гэта можна будзе зрабіць у партах і аэрапортах.

Орпа ўдакладніў, што пастанова пра закрыццё ўсходняй мяжы набудзе моц у чацвер у 00:00 і будзе дзейнічаць да 13 снежня.

Нагадаем, што Фінляндыя пачала блакаваць уезд з тэрыторыі Расеі праз наплыў нелегальных мігрантаў. Так, фінская памежная служба забараніла ўезд людзям, якія едуць на ровары праз пункты пропуску на мяжы з РФ.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках