Сіноптыкі папярэдзілі пра яшчэ адзін моцны снегапад у Беларусі
1- 28.11.2023, 17:55
- 10,684

У краіну ідзе цыклон, які перамяшчаецца з Карпатаў.
29 лістапада надвор'е ў Беларусі будзе вызначаць цыклон, які перамяшчаецца з Карпатаў на ўсходнія раёны краіны. Воблачна, ноччу з праясненнямі. Чакаецца снег, мокры снег, днём па ўсходзе краіны з дажджом, ноччу па паўднёвай палове, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца моцны снег, мокры снег і завіруха, паведамляе pogoda.by.
Раніцай і днём месцамі па ўсходзе Беларусі наліпанне мокрага снегу і слабы галалёд. На асобных адрэзках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер пераменных кірункаў парывісты, ноччу месцамі, а днём у многіх раёнах моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе ад -3°С па поўдні да -15°С па поўначы краіны, максімальная днём -2… -7°С, па ўсходзе краіны яна складзе -1… +2°С. Атмасферны ціск уначы будзе падаць, у другой палове дня слаба расці.
30 лістапада захаваецца ўплыў цыклону, які перамяшчаецца на Смаленскую вобласць. Воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег, ноччу месцамі чакаюцца моцны снег і завіруха. На асобных адрэзках дарог галалёдзіца. Вецер заходняй чвэрці парывісты, ноччу месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -5… -11°С, пры праясненнях паветра будзе ахалоджвацца да -13°С, максімальная днём 0… -7°С.
1 снежня краіны апынецца пад уплывам няўстойлівых паветраных масаў, якія паступаюць з Балтыйскага мора. Воблачна з праясненнямі. Месцамі чакаецца кароткачасовы снег. На асобных адрэзках дарог галалёдзіца. Вецер няўстойлівы сярэдні. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -4… -10°С, пры праясненнях да -12°С, максімальная днём 0… -6°С.