27 лiпеня 2024, Субота, 3:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Не толькі ртуць: Чым атруцілі жонку Буданава

21
Не толькі ртуць: Чым атруцілі жонку Буданава

Атручаныя і высокапастаўленыя афіцэры ўкраінскай выведкі.

У арганізме жонкі галоўнага выведніка Украіны Кірыла Буданава Марыяны была знойдзеная ртуць і мыш'як. Пра гэта Radio NV расказаў былы кіраўнік ГУР МАУ Валеры Кандрацюк.

«У мяне ёсць закрытая інфармацыя, якая яшчэ не была вядомая. Атручванне адбылося цяжкімі металамі. Падчас здачы аналізаў былі знойдзеныя такія металы, як мыш'як і ртуць», – расказаў ён.

Акрамя таго, таксама былі атручаныя высокапастаўленыя афіцэры выведкі– «кіраўнікі асобных кірункаў, якія адказныя менавіта за аперацыі ў Расеі».

Крыніцы «Украінскай праўды» у сілавым блоку адзначылі, што жонку Буданава «хутчэй за ўсё атруцілі праз ежу». Але ёй ужо лепей, першы этап лекавання яна прайшла.

«Паколькі жонка Буданава невялікая, з маленькай вагай, выявілася ў яе хутчэй. А так атручванне пацвердзілася яшчэ ў некалькіх супрацоўнікаў: “яны проста гіганцкія троху, нічога за сабой не заўважалі, цяпер таксама лечацца”», – паведамілі крыніцы.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках