Украінскія памежнікі пад Ліманам ударылі па месцы дыслакацыі расейцаў
2- 28.11.2023, 18:43
- 4,850
![Украінскія памежнікі пад Ліманам ударылі па месцы дыслакацыі расейцаў](https://i.c97.org/ai/573368/aux-head-1701185365-20231128_arta_360.jpg)
Паспяховую аперацыю правяла брыгада «Сталёвы кардон».
Сілы абароны Украіны выявілі пазіцыі расейцаў на Ліманскім кірунку. Працэс удару па месцы дыслакацыі акупантаў атрымалася зафіксаваць на відэа, паведамляе Дзяржаўная памежная служба Украіны.
«Прыстраляліся добра, але акупанты гэтага ўжо не змогуць пацвердзіць», – гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што памежнікі брыгады «Сталёвы кардон» знішчылі месца дыслакацыі асабовага складу ворага.