27 лiпеня 2024, Субота, 4:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Менскам на продаж выставілі ўтульнае лецішча для круглагадовага пражывання

12
Пад Менскам на продаж выставілі ўтульнае лецішча для круглагадовага пражывання

З газам, вадой і лазняй.

Гэтае лецішча пад Менскам з тых, што называюць дагледжанымі і абжытымі. Здаецца, тут ёсць усё для душэўнага адпачынку вялікай сям'і. З плюсаў – ацяпленне на газе, круглагадовая вада і ўласная лазня. Дарэчы, знаходзіцца гэты дом недалёка ад сталіцы і ў добрым садовым таварыстве, піша Realt.by.

Размяшчаецца лецішча ў СТ «Колас-Сад» – гэта 16 кіламетраў ад МКАД у Лагойскім кірунку. Побач з дачным пасёлкам знаходзіцца вёска Узбор'е і некалькі буйных садовых таварыстваў. У адным з іх, дарэчы, працуе крама. Да лецішча вядуць зручныя пад'язныя шляхі, сюды можна дабрацца на маршрутцы або аўтобусе.

Вялікі трохузроўневы дом са зрубу быў пабудаваны ў 1993 годзе. Плошча пабудовы складае 71 квадратны метр.

У цокалі знаходзіцца гараж. На першым паверсе размяшчаецца кухня, гасцёўня і дзве спальні. Наверсе, куды можна падняцца па лесвіцы – яшчэ адзін вялікі цалкам гатовы да пражывання пакой (цэлая грамадская прастора, у якой можа быць шмат функцый).

Усе пакоі на лецішчы аздоблены дрэвам, што робіць інтэр'ер вельмі хатнім і ўтульным. Ёсць тут і камін.

На лецішчы ёсць усе выгоды. З найважнейшых – ацяпленне на газе і цэнтральная вада. Санвузел знаходзіцца ў асобнай пабудове.

Надзел пры лецішчы – амаль 6 сотак. Тут ёсць усё, што патрэбна для паўнавартаснага адпачынку. На фатаграфіях можна заўважыць дагледжаны газон, альтанку, арэлі, а таксама разнастайныя насаджэнні, градкі, клумбы і цяпліцы. Дзякуючы цікаваму рэльефу з надзелу адкрываецца від на наваколлі. Таксама трэба адзначыць, што лецішча абгароджанае плотам.

З опцый, карысных зімой – уласная лазня з пакоем адпачынку.

Само таварыства размешчанае ў маляўнічым месцы – жылая забудова знаходзіцца ў асяроддзі лесу.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках