Хлопец на Toyota знёс святлафор у Менску
7- 28.11.2023, 19:28
- 6,940

Пацярпела пасажырка.
Пасажырка легкавушкі атрымала траўмы ў аварыі, якая здарылася днём 28 лістапада ў Менску, паведамілі ў сталічнай ДАІ.
Паводле папярэдняй інфармацыі, 22-гадовы кіроўца Toyota рухаўся па вуліцы Куйбышава. Паблізу дома № 48 ён адарваўся ад кіравання і здзейсніў наезд на святлафорны аб'ект.
У выніку ДТЗ 26-гадовая пасажырка легкавушкі атрымала цялесныя пашкоджанні і была дастаўленая ў лякарню для абследавання.

