21 снежня 2024, Субота, 16:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Настаўнік маскоўскай школы падчас урока напісаў на дошцы «Слава Украіне. Смерць расейскім дурням»

26
Настаўнік маскоўскай школы падчас урока напісаў на дошцы «Слава Украіне. Смерць расейскім дурням»

Настаўніка інфарматыкі адхілілі ад урокаў.

Настаўнік інфарматыкі з маскоўскай школы №1619 Сяргей Авяр'янаў падчас урока напісаў на дошцы «Слава Украіне. Смерць расейскім дурням». Педагога забралі ў паліцыю і адхілілі ад працы, паведаміў РБК дырэктар школы Яўген Скудноў.

Паводле ягоных словаў, адміністрацыя сама заявіла ў МУС. Таксама ў школе распачалі праверку, паводле вынікаў якой будуць прынятыя адпаведныя кадравыя пастановы. Скудноў адзначыў, што з дзевяцікласнікамі, якія сталі сведкамі інцыдэнту, «правялі прафілактычную гутарку». Акрамя гэтага, у найбліжэйшы час па ўсёй школе пройдуць мерапрыемствы, у ходзе якіх вучням раскажуць «пра небяспеку экстрэмізму і ягоных праяваў», дадаў ён.

Пазней стала вядома, што Харашэўскі раённы суд Масквы аштрафаваў 41-гадовага Авяр'янава на 40 тысячаў рублёў паводле адміністрацыйнага артыкула аб «дыскрэдытацыі» войска. Пра матывы выкладніка не паведамлялася.

Школа №1619 імя Марыны Цвятаевай, размешчаная ў сталічным раёне Строгіна, супрацоўнічае з Нацыянальным даследчым універсітэтам ВШЭ. На сайце адукацыйнай установы пазначана, што Авяр'янаў – настаўнік першай катэгорыі з агульным стажам 16 гадоў. Ён скончыў Маскоўскі гарадскі педагагічны ўніверсітэт. Авяр'янаў працуе ў будынку школы, дзе размешчаны кадэцкі корпус – там вучаць на маракоў, спецназаўцаў і ваенных выведнікаў.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках