27 лiпеня 2024, Субота, 3:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леброн Джэймс пабіў чарговы рэкорд у НБА

Леброн Джэймс пабіў чарговы рэкорд у НБА
Леброн Джэймс

Баскетбаліст «Лэйкерз» перасягнуў дасягненне шасціразовага чэмпіёна НБА Карыма Абдул-Джабара.

Амерыканскі форвард «Лос-Анджэлес Лэйкерз» Леброн Джэймс стаў рэкардсмэнам Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі (НБА) у колькасці праведзеных хвілінаў у матчах рэгулярнага чэмпіянату і плэй-оф. На ягоным рахунку цяпер 66319 хвілінаў.

У ноч на аўторак, 28 лістапада, «Філадэльфія» разграміла «Лэйкерс» у хатнім матчы рэгулярнага чэмпіянату НБА. Сустрэча закончылася з лікам 138:94 (32:19, 36:34, 30:27, 40:14). Самым дзейсным гульцом матчу стаў Тайрыз Максі з «Філадэльфіі», на рахунку якога 31 бал. У «Лэйкерз» больш за ўсіх балаў набраў Леброн Джэймс (18).

Згодна з прыведзенай цягам сустрэчы статыстыкай, якая ўлічвае гульні рэгулярнага чэмпіянату і плэй-оф, Джэймс пабіў рэкорд шасціразовага чэмпіёна НБА Карыма Абдул-Джабара (66 297 хвілінаў у матчах лігі). У Леброна цяпер 66318 хвілінаў. На трэцім месцы ў гэтым паказніку экс-форвард «Юты» Карл Мэлаўн (62 579), які закончыў кар'еру.

«Гэта не так шмат значыць для мяне», – прызнаўся Джэймс пасля гульні.

Раней Джэймс першым у гісторыі дасягнуў адзнакі 39000 набраных ачкоў за кар'еру ў НБА.

Леброну Джэймсу 38 гадоў, ягоны дэбют у НБА адбыўся 29 кастрычніка 2003 года. Ён з'яўляецца чатырохразовым чэмпіёнам НБА. Амерыканец чатыры разы прызнаваўся найлепшым гульцом рэгулярнага чэмпіянату і самым каштоўным баскетбалістам фінальнай серыі плэй-оф. У складзе каманды ЗША нападнік двойчы станавіўся алімпійскім чэмпіёнам (2008, 2012), заваяваў бронзавы медаль Алімпіяды (2004), а таксама бронзу чэмпіянату свету (2006) і золата першынства Амерыкі (2007). У 2022-м Джэймс стаў першым з дзейных баскетбалістам, хто здолеў зарабіць мільярд. Да канца сезону 2023/24 ягоны сумарны заробак за кар'еру складзе блізу $1,4 млрд – за ўсю гісторыю больш за яго са спартоўцаў зарабілі толькі Майкл Джордан, Тайгер Вудс і Крышціяну Раналду.

«Лэйкерз» займаюць восьмае месца ў Заходняй канферэнцыі НБА з 10 перамогамі ў 18 матчах. «Філадэльфія» ідзе чацвёртай ва ўсходняй канферэнцыі з 12 перамогамі ў 17 сустрэчах. У наступным матчы «Лейкерс» 30 лістапада прымуць «Дэтройт Пістанс», «Філадэльфія» у той самы дзень на выездзе згуляе з «Пеліканс».

Новы сезон НБА стартаваў у ноч на сераду 25 кастрычніка. Рэгулярны чэмпіянат закончыцца 14 красавіка. Дзейным чэмпіёнам НБА з'яўляецца «Дэнвер».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках