30 снежня 2024, панядзелак, 19:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь прыпыніла дзеянне Еўрапейскай культурнай канвенцыі

6
Беларусь прыпыніла дзеянне Еўрапейскай культурнай канвенцыі

Канвенцыя ставіла за мэту ахову нацыянальнай культуры як часткі еўрапейскай.

Канвенцыя ставіла за мэту ахову нацыянальнай культуры як часткі еўрапейскай і заахвочвала вывучэнне іншых еўрапейскіх моваў і культураў.

Адпаведная пастанова Рады Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 лістапада 2023 года зарэгістраваная ў Нацыянальным рэестры.

Еўрапейская культурная канвенцыя была падпісаная Радай Еўропы ў Парыжы 19 снежня 1954 года і набыла моц 5 траўня 1955 года. Яе падпісанне з'яўляецца адной з умоваў для краінаў, каб стаць удзельніцай Балонскага працэсу і яго Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі (EHEA).

Канвенцыя ратыфікаваная ўсімі 47 дзяржавамі – чальцамі Рады Еўропы, а таксама Беларуссю, Ватыканам і Казахстанам. Для Беларусі яна пачала дзеянне 18 кастрычніка 1993 года, за год да прыходу Лукашэнкі да ўлады.

У канвенцыі адзначалася, што мэтай Рада Еўропы з'яўляецца дасягненне большага адзінства паміж ягонымі чальцамі з мэтай абароны і ажыццяўлення ідэалаў і прынцыпаў, якія з'яўляюцца іх агульным здабыткам.

Кожны ўдзельнік канвенцыі павінен ужываць захады, каб ахоўваць і заахвочваць развіццё свайго нацыянальнага ўнёску ў агульны культурны здабытак Еўропы, заахвочваць вывучэнне сваімі грамадзянамі моваў, гісторыі і культуры іншых еўрапейскіх краінаў, а таксама даваць апошнім магчымасць спрыяць такому вывучэнню.

Пасля шырокамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну Камітэт міністраў Рады Еўропы 1 чэрвеня 2022 года выключыў Расею і Беларусь з органаў, звязаных з Еўрапейскай культурнай канвенцыяй, у тым ліку з кіраўнічых камітэтаў у адукацыі, культуры, спадчыне і ландшафту, справах моладзі, Моладзевай кансультацыйнай рады і Супольнага камітэта моладзі.

Прыпыненне дзеяння Еўрапейскай культурнай канвенцыі – адзін з крокаў рэжыму Лукашэнкі ў дэзынтэграцыі Беларусі з еўрапейскай супольнасці.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках