27 лiпеня 2024, Субота, 3:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адбыўся першы трансатлантычны рэйс самалёта на «чыстым» паліве

11
Адбыўся першы трансатлантычны рэйс самалёта на «чыстым» паліве

Рэйс выконваўся авіякампаніяй Virgin Atlantic.

28 лістапада адбыўся першы трансатлантычны пералёт вялікага пасажырскага самалёта, які працуе толькі на альтэрнатыўных відах паліва. Ён выконваецца авіякампаніяй Virgin Atlantic і здзяйсняе рэйсы з лонданскага аэрапорта Хітроў у аэрапорт імя Джона Кэнэдзі ў Нью-Ёрку, паведамляе BBC.

Гэты рэйс пакуль адзіны ў сваім родзе і не перавозіць платных пасажыраў. Авіякампаніі разглядаюць рэйс, які падтрымліваецца дзяржаўным фінансаваннем, як дэманстрацыю таго, што больш экалагічны спосаб палёту магчымы. Але праблемай застаецца недахоп паліва, гаворыцца ў публікацыі.

Так званае экалагічна чыстае авіяцыйнае паліва (SAF) можа вырабляцца з розных крыніцаў, у тым ліку сельскагаспадарчых культураў, побытавых адкідаў і кулінарных алеяў. Для гэтага рэйсу ў Boeing 787 было запраўлена 50 тонаў SAF. Выкарыстоўваюцца два тыпы: 88% з іх атрыманыя з адкідаў тлушчаў, а астатняя частка – з адкідаў вытворчасці кукурузы ў ЗША. Самалёты па-ранейшаму выкідваюць вуглякіслы газ пры выкарыстанні SAF, але прадстаўнікі галіны сцвярджаюць, што выкіды гэтых відаў паліва могуць быць на 70% ніжэйшыя.

Пасля выпрабаванняў і аналізу палёт быў ухвалены рэгулёўным органам Вялікай Брытаніі (Управай цывільнай авіяцыі) у пачатку гэтага месяца. У праекце ўдзельнічаў шэраг кампаній, у тым ліку вытворца рухавікоў Rolls-Royce і энэргетычны гігант BP.

Выканальны дырэктар Virgin Atlantic, заявіў, што гэта «сапраўды важнае дасягненне», аднак праз даражэйшае паліва кошты авіяквіткоў у канчатковым выніку будуць вышэйшыя.

Заснавальнік кампаніі Virgin Рычард Брэнсан прызнаў, што «пройдзе некаторы час», перш чым SAF стане дастатковым для выкарыстання ўсімі, аднак трэба з чагосьці пачынаць.

SAF ужо выкарыстоўваецца ў невялікіх колькасцях у сумесі з традыцыйным авіяцыйным палівам, але на яго дзель прыпадае менш за 0,1% авіяцыйнага паліва, спажыванага ва ўсім свеце. У наш час ён каштуе даражэй за газу, а вырабляецца ў даволі невялікіх колькасцях. У самалётах звычайна дазваляецца выкарыстоўваць толькі да 50% сумесі.

У Вялікай Брытаніі няма спецыялізаваных камерцыйных заводаў SAF, хоць урад мае намер пабудаваць пяць такіх заводаў да 2025 года пры падтрымцы грантавага фінансавання.

Авіякампаніі разглядаюць першы далёкамагістральны рэйс вялікага пасажырскага самалёта, які выкарыстоўвае 100% SAF, як важны этап. Але эксперты кажуць, што такое паліва не з'яўляецца «чарадзейным сродкам». Яны мяркуюць, што гэта толькі прыступка на шляху да будучых тэхналогій з сапраўды нулявымі выкідамі вуглякіслага газу.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках