27 лiпеня 2024, Субота, 3:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскае войска пайшло ў атаку на левым беразе Дняпра

Украінскае войска пайшло ў атаку на левым беразе Дняпра

Аналітыкі ISW падалі драбніцы.

Сілы абароны Украіны ўтрымлівалі пазіцыі і 28 лістапада атакавалі на ўсходнім (левым) беразе Херсонскай вобласці. Пра гэта гаворыцца ў свежай справаздачы Інстытута вывучэння вайны (ISW).

Украінскі генеральны штаб паведаміў, што ўкраінскія сілы далей утрымліваюць пазіцыі на ўсходнім беразе Херсонскай вобласці. Расейскія вайсковыя блогеры сцвярджалі, што ўкраінскія сілы атакавалі ля Поймы (10 км на паўднёвы ўсход ад места Херсона і 4 км ад ракі Дняпра) і ў лясной зоне каля Крынак (30 км на паўночны ўсход ад места Херсона і 2 км ад ракі Дняпра).

28 лістапада расейскія вайсковыя блогеры заявілі, што расейскія войскі працягваюць спробы выбіць украінскія войскі з «моцна ўмацаваных» пазіцый на ўсходнім беразе Херсонскай вобласці.

Вядомы расейскі блогер заявіў, што баі ў Крынках працягваюцца і што расейскія сілы канцэнтруюць значныя сілы ўздоўж лініі Пойма-Крынкі.

Таксама, паводле звестак расейскіх крыніц, у ваколіцы Крынак дзейнічаюць падраздзяленні 810-й гвардзейскай брыгады марской пяхоты (ЧФ) і 61-й брыгады марской пяхоты (Паўночны флот).

Украінскі вайсковы аглядальнік Канстанцін Машавец заявіў, што часткі надоечы сфармаванай расейскай 104-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі дыслакаваліся беспасярэдне на поўнач і паўночны ўсход ад крымскага Перакопскага пярэсмыка, удалечыні ад баявых дзеянняў у Херсонскай вобласці.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках