27 лiпеня 2024, Субота, 2:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супраць заснавальніцы антываеннага «Саюза маці Беларусі» і ейнага мужа завялі крымінальную справу

4
Супраць заснавальніцы антываеннага «Саюза маці Беларусі» і ейнага мужа завялі крымінальную справу

У тым ліку і за «абразу Лукашэнкі».

Пракуратура распачала крымінальныя справы "паводле фактаў стварэння і кіраўніцтва экстрэмісцкім фармаваннем, публічнай абразы Аляксандра Лукашэнкі і паклёпу на ягоны адрас, а таксама спрыяння экстрэмісцкай дзейнасці" ў дачыненні да заснавальніцы "Саюза маці Беларусі" і ейнага мужа. Пра гэта паведамляе прэсавая служба ўстановы.

Паводле матэрыялаў справы, 60-гадовая заснавальніца «Саюза маці Беларусі» не пазней за люты 2022 года стварыла экстрэмісцкае фармаванне і кіравала ім.

Ейны муж таксама з'яўляецца падазраваным. Яму ставіцца ў віну тое, што ў сакавіку гэтага года ён двойчы даў інтэрвію «экстрэмісцкаму фармаванню», а таксама што летась на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках абразіў Лукашэнку.

Муж і жонка цяпер знаходзяцца за межамі Беларусі.

Нагадаем, 29 верасня КДБ прызнаў "Саюз маці Беларусі" "экстрэмісцкай арганізацыяй". Камітэт таксама назвала імёны людзей, якія нібыта маюць дачыненне да фармавання: Святлана Анцілеўская, Вольга Здановіч, Таісія Якавенка, Наталля Алесінская, Таццяна Тарпанава.

На сайце "Саюза маці Беларусі" паведамляецца, што рух быў створаны пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну 24 лютага мінулага года.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках