27 лiпеня 2024, Субота, 3:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўтобусы спыніліся, людзям раздаюць лапаты: наступствы непагадзі ў Менску

25
Аўтобусы спыніліся, людзям раздаюць лапаты: наступствы непагадзі ў Менску

У сталіцы з самай раніцы ўсчаўся вецер і пайшоў снег.

Завірухі суправаджаюць беларусаў ужо амаль тыдзень. Першая вялікая завіруха прайшла ў чацвер, 23 лістапада. Тады яе наступствы ліквідоўвалі па ўсёй краіне.

Сёння ж у Менску з самай раніцы ўсчаўся вецер і пайшоў снег. Наступствы цяжкіх варункаў надвор'я не прымусілі сябе чакаць, адзначае tochka.by.

Грамадскі транспарт

У цэлым рух арганізаваны, але на пэўных адцінках усё не так радасна. Мінсктранс паведамляе, што тралейбусы № 7,38,77 на вул.Панчанкі спынілі рух. Таксама аўтобусы №17,42,50с,121,140 не маглі праехаць у кірунку вул.Сухараўскай.

Праблемнымі месцамі сталі вул.Панчанкі, Мазурава, Скрыпнікава, Адзінцова, Якубоўскага.

Рух на маршрутах аднавілі а 09.28.

Пакуль на вул.Сухараўскай спынены рух тралейбуса №38. Ён едзе ў абыход вуліцамі Лабанка і Шаранговіча.

Прыбіранне тэрыторый

У менскіх дварах працуе 131 адзінка тэхнікі, у тым ліку 22 малагабарытнай, і 1800 работнікаў. На дарогі высыпалі больш за 21,7 тон пясчана-саляной сумесі.

Таксама ЖКГ Менска арганізавала выдача інвентару для прыбірання тэрыторыі. Аўтамабілістаў заклікалі прыбраць праезную частку ад снегу на адлегласці не менш як адзін мэтар вакол свайго аўтамабіля.

План «Надвор'е»

Менская ДАІ рэкамендуе пешаходам уважліва пераходзіць дарогу і насіць святлоадбівальныя элементы дзеля нізкай бачнасці.

Кіроўцам варта ездзіць вельмі акуратна — выбіраць хуткасць, трымаць дыстанцыю і не здзяйсняць без патрэбы манэўраў.

Зрэшты, у інспекцыі мяркуюць, што лепш увогуле не карыстацца асабістымі аўтамабілямі, а перасаджвацца на грамадскі транспарт.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках